На гэтым здымку Вы бачыце нібыта малюнак да дзіцячай казкі “Сярэбранае капытца” рускага пісьменніка Паўла Пятровіча Бажова, дзе прыгожы алень высякае нагамі цудоўныя камяні:

“И до того ей (дзяўчынцы. – Аўт.) захотелось поглядеть, что и страх не держит. Отворила дверку, глядит, а козел – тут, вовсе близко. Правую переднюю ножку поднял – вот топнет, а на ней серебряное копытце блестит, и рожки у козла о пяти ветках…”

1

Успомнілі? Але гэта не казка! Гэта верасень – час рову аленяў на “Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”. Менавіта на гэты месяц у іх выпадае пік актыўнасці. Такім чынам высакародны алень шукае самку і пазначае сваё ўладарства на тэрыторыі. Самцы ствараюць цэлыя гарэмы, колькасць самак ў якіх вагаецца ад дзвюх да дваццаці! Жадаем яму поспехаў у “амурных справах” і чакаем навін з фотапастак Белавежскай пушчы!

Гэты час таксама з’яўляецца ўкаранаваннем паляўнічага сезону на аленяў. У сваю чаргу супрацоўнікі нацыянальнага парку раяць, каб гон атаясамліваўся выключна як прыродна-турыстычная падзея.

2

Фота: Аляксандр ПЕКАЧ

Каб паслухаць нажывую чароўныя гукі казачнага лесу Белавежскай пушчы, ці пабачыць прыгожых жывёл, дастаткова пад’ехаць да нас хоць бы ў Камянюкі. Падчас гону роў аленяў, які нагадвае гучанне трубы, чуваць далёка, на некалькі кіламетраў. Калі застанецеся на ноч ў вёсцы, абавязкова пачуеце таемныя гукі нават ў ложку. Высакародныя алені чакаюць Вас да канца кастрычніка. Айда ў Камянюкі за “цудоўнымі камянямі”!

Замацаваць нумар ў гатэлі найлепш па тэлефоне +375 1631 56 200 або Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

 

Дзмітрый Бернацкі, старэйшы навуковы супрацоўнік
ДПУ НП “Белавежская пушча”