У кастрычніку на тэрыторыі Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” праводзілася сумесная археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук пры ўдзеле супрацоўнікаў Нацыянальнага парка. Экспедыцыя праводзілася ў межах рэалізацыі даследчага праекта пад назвай «Белавежская пушча – агульная спадчына».

 

ZePOE43D33w

 

 Мэтай супрацоўніцтва з’яўляецца навукова-даследчая дзейнасць, звязаная з Белавежскай пушчай і накіраваная на вывучэнне яе гісторыі, археалогіі, антрапалогіі і прыродазнаўчых навук.

 У межах праекту плануецца правядзенне сумесных археалагічных даследаванняў на тэрыторыі беларускай часткі Белавежскай пушчы; правядзенне архіўных, бібліяграфічных і музейных даследаванняў; абмен інфармацыяй і даследчым досведам, які будзе рэалізоўвацца падчас навуковых камферэнцый, сімпозіўмаў, семінараў і даследчых паездак.

 

t3MsHQ00YYw

 

 У даследаваннях прымалі ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Ткачоў і Святлана Велент-Шчэрбач,  супрацоўнікі Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук Дарыюш Краснадэмбскі і Ягода Мізэрка, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага парка Руслан Кніга.

 Падчас экспедыцыі быў праведзены агляд помнікаў археалогіі на тэрыторыі беларускай часткі Белавежскай пушчы (кварталы 560, 561, 593, 749, 775, 805, 807). Праводзіўся ўлік, маніторынг, нанясенне вядомых і новавыяўленных помнікаў археалогіі на карты з дапамогай сістэмы GPS.

 

Навуковы аддзел

Фота: Алег Ткачоў