22 января 2019

Аддзел аховы инфармуе

15.01.2019 года аператыўна-егерскай групай на тэрыторыі ахоўнай зоны ДПУ “Нацыянальны парк “Белавежская пушча”, недалека ад в. Блажкі Пружанскага раёну, быў затрыманы жыхар г.п. Шарашова, які паляваў на зайца без належнага дазволу, забароненымі спосабам і прыладамі – з выкарыстаннем самаловаў (лоўчыя завесы, вырабленыя з металічнага дроту) у колькасці сем штук.

У дачыненні да затрыманага складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 15.37 КаАП Рэспублікі Беларусь, матэрыял накіраваны для разгляду ў суд Пружанскага раёна.