Паверхавасць – 2.
Колькасць нумароў – 5.
Нумары гасцініцы «Войтаў Мост» размяшчаюцца на 2 паверсе будынка (8 ложкаў-месцаў), частка нумароў з гаўбцамі. Ёсць кухня і сталовая. Магчымая арганізацыя харчавання. Падаюцца паслугі лазні. Недалёка знаходзіцца абсталяванае месца адпачынку з альтанкай.
Тым, хто спыняецца ў гасцініцы, прапануецца турыстычны маршрут «Войтаў мост». Веласіпедна-пешаходны маршрут працягласцю каля 15 км знаходзіцца ў паўночнай частцы пушчы. На маршруце чаргуюцца хваёвыя, яловыя, драбналісцявыя, змяшаныя і забалочаныя лясы, нізінныя і верхавыя балоты, вільготныя сенажаці. Сустракаюцца старажытныя хвоі, елі і асіны, у тым ліку гіганцкая бортная хвоя. Нярэдкія мудрагелістыя нарасты-капы і велізарныя грыбы-губы на ствалах дрэў, незвычайныя «каўнерыкавыя» хвоі з адтапыранай карой і іншыя прыродныя дзівоцтвы.

Для нашых гасцей прапануюцца наступныя катэгорыі нумароў:
  • 3 нумары 1-пакаёвы 2-мясцовы (паўтарачныя ложкі, санвузел): №1; №2; №3;
  • 2 нумары 2-пакаёвы 1-мясцовы (двухспальны ложак, санвузел): №4; №5.

Прайс-ліст

Найменне Кошт
за адно месца за суткі
Колькасць чалавек Агульная сума
Нумар-1 Люкс
(аднамесны)
1 чал. – 50,00
1 чал. – 12,50
2 чал.
(1 ложак двухсп.)
     62,50
Нумар-2 Люкс
(аднамесны)
1 чал. – 50,00
1 чал. – 12,50
2 чал.
(1 ложак двухсп.)
     62,50
Нумар-3
(двухмесны)
1 чал. – 30,00
1 чал. – 30,00
2 чал.
(2 ложкі паўт.)
     60,00
Нумар-4
(двухмесны)
1 чал. – 30,00
1 чал. – 30,00
2 чал.
(2 ложкі паўт.)
     60,00
Нумар-5
(двухмесны)

1 чал. – 30,00
1 чал. – 30,00
2 чал.
(2 ложкі паўт.)
     60,00

Дадатковыя паслугі:
Агульныя паслугі
  • Нумары для тых, хто не паліць
Адпачынак і спорт
  • Сауна і лазня
  • Магчымасць заказу турыстычных маршрутаў
Канферэнц-сэрвіс
  • Арэнда актавых і канферэнц-залаў
Транспарт
  • Вулічная паркоўка
Для актыўнага адпачынку
  • Пракат веласіпедаў
  • Пракат палак для фінскай хады
Гутарковая мова
  • Руская мова
  • Англійская мова
Кантакты для браніравання і даведкі:
+375 (1513) 74661
адміністратар, тэл./факс
+375 (1631) 59110
спецыяліст па турызму, тэл.