Агульная працягласць – 28 км.

Веласіпедны маршрут працягласцю 28 км. Падчас падарожжа можна ўбачыць вялікаўзроставыя лясы, роўных якім не сустрэць на еўрапейскім кантыненце. Хваёвыя бары, дзе стройныя карабельныя хвоі «гавораць з небам», шматвяковыя дубровы з велізарнымі дрэвамі-волатамі, цёмныя ельнікі, непраходная багна балот, бясконцая разнастайнасць розных дрэў, траў і хмызнякоў, багаты жывёльны свет, дзе пануе магутны зубр, прымушаюць успомніць пра далёкія часы з пышнай першабытнай прыродай, яшчэ некранутай чалавекам.

Тэлефон экстранай дапамогі +375(33)3991921