Агульная працягласць – 3,8 км.
Пешаходны маршрут пачынаецца каля маёнтка легендарнага графа Тышкевіча, дзе захаваўся асабняк пабудовы 1930-х гадоў і парк з экзатычнымі раслінамі. У наваколлях нярэдкімі з'яўляюцца лясы з высокіх «карабельных» хвой, а ў спрыяльных умовах сустракаюцца елкі-волаты, гіганцкія клёны і ясені.