Жывёльны свет Белавежской пушчы
Жывёльны свет Белавежскай пушчы багаты і разнастайны. Ён мог бы быць яшчэ багацей, але некаторыя віды ў нядаўнім гістарычным мінулым былі знішчаны чалавекам. Так, у XVII ст. быў знішчаны тур, зніклі расамаха і перавязка, у XVIII - бабёр, высакародны алень, тарпан, у XIX - мядзведзь, дзікі кот, палятуха, у пачатку XX ст. - зубр.