У даўнія часы, падчас вясновых разліваў, прастора вакол Белавежскай пушчы ператваралася ў велізарнае мора, над якім, як выспа, узвышаўся лясны масіў, дзе жывёлы ратаваліся ад паводкі. Багацце жывёльнага свету, багацце звера і крэмнія, а таксама наяўнасць воднага шляху з Балтыйскага ў Чорнае мора, прыцягвала сюды паляўнічых і стварала добрыя ўмовы для жыцця людзей.