» 2 чэрвеня адбудзецца Адкрыты фестываль самадзейнай творчасці «Добрыя суседзi»
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

2 чэрвеня адбудзецца Адкрыты фестываль самадзейнай творчасці «Добрыя суседзi»

29 мая 2018

2 чэрвеня 2018 года ў Белавежскай пушчы  ў месцы адпачынку «Царская паляна» адбудзецца Адкрыты фестываль самадзейнай творчасці «Добрыя суседзi», у якім прымуць удзел творчыя калектывы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі!
 
У ПРАГРАМЕ ФЕСТЫВАЛЮ:   

  • 9:30-10:00 - Святочнае шэсце ўдзельнікаў фестывалю па галоўнай вуліцы аг. Камянюкі пад суправаджэнне духавога аркестра.
  • 11:00 -Урачыстае адкрыццё фестывалю. Пачатак канцэртнай праграмы.
  • 19:00 - Спецыяльныя госці – вядучы калектыў г. Масква (РФ) – Вакальны эстрадна-джазавы ансамбль «Востраў мары»! 
dobryjasusedzi2018_frg.jpg
Кошт уваходнага квітка – 5 рублёў (праезд аўтобусам да месца адпачынку і назад).
Адпраўленне аўтобусаў з 10:45 ад галоўнай уязной брамы Белавежскай пушчы (кожную гадзіну).
Кантактныя тэлефоны: +375 29 697-61-70, +375 33 673-61-70, +375 1631 56-398