» 24 жніўня – Ноч кажаноў у Белавежскай пушчы!
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

24 жніўня – Ноч кажаноў у Белавежскай пушчы!

16 августа 2018

Прыязджай у нацыянальны парк адзначыць незвычайнае прыродаахоўнае свята!

Як і дзе жывуць рукакрылыя, якія таямніцы яны хаваюць і што ім пагражае?

На кажановым свяце 24 жніўня цябе чакае лекцыя пра ахову рукакрылых і вечаровая экскурсія на кажаноў па пушчы.

Лекцыя пройдзе з 13.00 да 14.30 у канферэнц-зале нацыянальнага парку «Белавежская пуща». Тэма: «Роля лясных экасістэм у падтрымцы і захаванні папуляцый рукакрылых: айчынны і міжнародны досвед».

Экскурсія пройдзе па сцяжыне «Азёрнае кола» з 20.30 да 23.00.

Ноч кажаноў вядзе Аляксей Шпак – хіраптэролаг, навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай заалогіі НПЦ па біярэсурсах. Ягоныя лекцыі і экскурсіі на кажаноў цікавыя і жывыя – абавязкова наведай!

Ноч кажаноў пройдзе ў межах прыродаахоўнага праекта ў Белавежскай пушчы, які ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіць сумесна з нацыянальным паркам пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства.