» Другі адкрыты фестываль «Добрыя суседзi» пройдзе ў Белавежскай пушчы 26 Сакавіка 2018 года
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

Другі адкрыты фестываль «Добрыя суседзi» пройдзе ў Белавежскай пушчы 26 Сакавіка 2018 года

26 марта 2018
Здаўна Белавежская пушча славілася не толькі хараством лесу, статкамі магутных зуброў, але і сваімі абрадамі і традыцыямі. Ветліва і гасцінна сустракае пушча гасцей. IMG_0034.JPGIMG_0066.JPG
Мы запрашаем вас наведаць Другі адкрыты фестываль самадзейнай творчасці «Добрыя суседзi», які пройдзе 2-3 чэрвеня 2018 гада ў Нацыянальным парку Белавежская пушча». Адно з самых маляўнічых месцаў адпачынку «Царская  паляна» прыме ўдзельнікаў самадзейнай творчасці. Па ўсёй Белавежскай пушчы разляцяцца гукі чароўнай музыкі, напаўняючы святлом і цяплом вашыя душы і сэрцы! 
Палажэнне аб правядзенні Другога адкрытага фестывалю «Добрыя суседзi» можна спампаваць на афіцыйным сайце ГПУ НП "Белавежская пушча".