» Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

Фотатурызм у Белавежскай пушчы

15 мая 2018

Як спалучыць прыемнае з карысным?! І некранутыя куточкі прыроды паглядзець, і захаваць на доўгі час пра паездку свае ўспаміны?

Адказ просты – адправіцца ў Белавежскую пушчу за цікавымі кадрамі!


Фотатурызм
– гэта паездкі па маляўнічых ці проста цікавых месцах планеты з мэтай стварэння прыгожых аўтарскіх фатаздымкаў.

Фотатурызм бывае двух відаў: прафесійны і аматарскі.
Прафесійным фотатурызмам захапляюцца фатографы-прафесіяналы, якія імкнуцца зрабіць не проста прыгожыя, а ўнікальныя фота для выстаў або партфоліа. Аматарскі фотатурызм – гэта здымкі для сябе, для сямейнага альбома або дзеля эстэтычнага задавальнення.

У Заходняй Еўропе гэты від турызму папулярны ўжо амаль трыццаць гадоў. Актыўныя і прасунутыя замежнікі ўжо зразумелі, што фотатурызм – выдатны спосаб і адпачыць ад штодзённасці, і атрымаць на памяць пасля свайго падарожжа прыгожыя фота.

Мы прапануем для Вас наступныя фотатуры:

  • Фотатуры-паходы, падчас якіх удзельнікі могуць размясціцца на спецыяльна адведзеных месцах адпачынку ў Нацыянальным парку;
  • Фотатуры для гасцей, якія аддаюць перавагу камфартабельнаму адпачынку. Ім прапануецца спыніцца ў гатэлях Нацыянальнага парку.
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы
Фотатурызм у Белавежскай пушчы

У суправаджэнні дасведчанага гіда-экскурсавода Вы маеце магчымасць захаваць некранутыя прыродныя помнікі, старажытны лес, прыгожыя рачушкі і азёры Нацыянальнага парку, пакінуць на памяць адны з самых прыгожых пейзажаў планеты

Для фотатура Вам неабходна:

  • Спецыяльнае абсталяванне для стварэння фотаздымкаў;
  • Наяўнасць зручнага адзення, якое абараняе ад укусаў крывасмактальных казурак.


Тым, хто не можа жыць без фотакамеры і стварэння унікальных і прыгожых здымкаў, лепш адпачынку, чым фотатур ў Белавежскую пушчу, не знайсці!!!

Ён спалучае ў сабе і актыўны адпачынак са шпацырамі па свежым паветры і ўдасканаленне фотамайстэрства.

Выбар відавочны!

Мы чакаем Вас у Белавежскай пушчы!!!