» Карпаратыўны Новы год
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

Карпаратыўны Новы год

20 ноября 2018

Нашае жыццё так хутка бяжыць, што не паспееш азірнуцца, а вось ужо Новы год стукае ў акно. А вы ўжо прыдумалі, чым будзеце дзівіць сябе і сваіх калегаў?

Добрая ідэя – замовіць рэстаран для навагодняга карпаратыва загадзя. Усё павінна быць арганізавана і спланавана.

Займальна-забаўляльная праграма, выдатная кухня, святочная атмасфера залы і добразычлівы персанал – усе гэтыя складнікі дазволяць правесці навагодні карпаратыў ў рэстаране “Белавежская пушча” на найвышэйшым узроўні.


На Навагодняе свята ў рэстаране «Белавежская пушча» можна арандаваць для правядзення карпаратыва цалкам усю залу, замовіць банкет ці фуршэт для кампаніі да 250 чалавек. Вядома, немалаважнае значэнне мае навагодняе меню. Шырокі асартымент халодных закусак, вытанчана згатаванае мяса дзічыны і рыба, цудоўныя стравы, прыгатаваныя над распаленымі вугалямі на мангале – усё гэта абавязкова спадабаецца гасцям, а дзіўныя напоі, сокі і морсы будуць прыемным дадаткам.

Навагодняе меню для правядзення карпаратыва распрацоўваецца індывідуальна для кожнага калектыву.

Кошт меню на навагодні карпаратыў – ад 50 руб на аднаго госця.

Прадугледжана сістэма зніжак і бонусаў.

Для вашых супрацоўнікаў і калегаў мы гарантуем:

  • добры настрой;

  • уважлівае абслугоўванне і выдатны сэрвіс;

  • цудоўны навагодні стол са мноствам халодных і гарачых страў;

  • насычаны музыкай і забаўкамі пераднавагодні вечар;

Вам трэба проста забраніраваць пажаданую дату, а пра астатняе паклапоцімся мы!!!

Мы здолеем уразіць і зачараваць нават самых патрабавальных і капрызных кліентаў, каб навагодні карпаратыў стаў для вас па-сапраўднаму яркай падзеяй!!!

Мы працуем, каб вы адпачывалі!