» Міжнародная турыстычная выстава World Travel Show 2018
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

Міжнародная турыстычная выстава World Travel Show 2018

22 октября 2018

З 19 па 21 кастрычніка ў г. Варшава (Рэспубліка Польшча) праходзіла адна з найбуйнейшых турыстычных выстаў у Цэнтральнай Еўропе World Travel Show, у якой таксама прымалі удзел прадстаўнікі ДПУ НП «Белавежская пушча».

World Travel Show праводзілася ў Міжнародным выставачным і кангрэс-цэнтры Ptak Warshaw Expo. Выстава праводзілася ў трэці раз. Летась у імпрэзе ўдзельничалі 502 экспаненты, у тым ліку 206 замежных. 

Сёлета ў выставе ўдзельнічалі звыш за 500 кампаній і арганізацый з 80 краін.

Выстава арыентаваная на індустрыю турызму і падарожжаў у цэлым, у ёй ўдзельнічалі не толькі турфірмы, але і ўвесь актыў размяшчэння, транспартныя кампаніі, страхавыя фірмы, спецыялізаваныя СМІ.


На працягу ўсёй турыстычнай выставы панавала прыязная атмасфера. Наведвальнікі актыўна цікавіліся турыстычнымі паслугамі Нацыянальнага парку і магчымасцямі арганізацыі тураў у Белавежскую пушчу.

На выставе падавалася інфармацыя аб бязвізавым наведванні Белавежскай пушчы, пра турыстычныя магчымасці нашага рэгіёну. Для турыстаў, якія прыязджаюць у Белавежскую пушчу без візы з Еўропы, адмыслова распрацаваныя туры ад аднаго да дзесяці дзён. Адметную цікавасць замежныя турысты выяўлялі да найбліжэйшай імпрэзы, якая будзе праходзіць у Рэзідэнцыі Дзеда Мароза 8 снежня – гэта адкрыццё навагодняга сезона, святкаванне 15-годдзя Рэзідэнцыі Беларускага Дзеда Мароза, магчымасцямі адпачынку і размяшчэннем у гасцініцах парку цягам некалькіх дзён. Замежныя партнёры атрымлівалі інфармацыю пра магчымасць накірунку турыстычных груп у рамках бязвізавага рэжыму для камфартабельнага і насычанага адпачынку ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі.


Хутка пачнецца зімовы турыстычны сезон. Мы перакананыя, што ўдзел у дадзенай выставе прынясе выдатныя вынікі.