» У Белавежскай пушчы вядзецца анлайн-трансляцыя з птушынай сталоўкі!
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

У Белавежскай пушчы вядзецца анлайн-трансляцыя з птушынай сталоўкі!

22 декабря 2018

З 20 снежня і да канца цяперашняй зімы можна, не выходзячы з цёплай хаты або офісу, назіраць за птушкамі, якія засталіся зімаваць ў Белавежскай пушчы. Другі год запар гэта выключная для Беларусі магчымасць ажыццяўляецца дзякуючы сайту «Птушкі штодня», гаспадарам экааграсядзібы «Залессе» з аднаіменнай пушчанскай вёсачкі, а таксама члену грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандру Мінічу. Цікава, што, нягледзячы на параўнальна даўнія традыцыі дапамогі птушкам узімку, у нашай краіне назіраць за птушынай сталоўкай з дапамогай гаджэтаў можна толькі ў апошнія два гады.

Кожны дзень анлайн можна бачыць птушак, якія прылятаюць падсілкавацца з суседняга лесу. На сённяшні дзень ужо паспелі адзначыцца тры віды сініц: сівая сініца, вялікая і сіняя, рэгулярна наведваюцца палявыя вераб’і, сойкі. Магчыма, што за час трансляцыі, акрамя пералічаных, менавіта вам атрымаецца адзначыць на сталоўцы або побач з ёй і іншыя віды. Мяккай зімы нашым птушкам і поспехаў усім назіральнікам!

Спасылка на камеру: http://birdwatch.by/stalouka-2019