Умяшчальнасць — 50 месцаў.
Час працы — з 10.00 да 18.00. Выхадны: панядзелак.
Знаходзіцца на тэрыторыі цэнтральнай сядзібы нацыянальнага парку.
Зручнае месцазнаходжанне адносна асноўных турыстычных аб'ектаў нацыянальнага парку, утульнае становішча, гасцінны абслуговы персанал, прафесійна прыгатаваныя стравы нацыянальнай беларускай кухні робяць кафэ прывабным для наведвальнікаў.
На тэрыторыі кафэ размешчана адкрытая пляцоўка на 50 пасадачных месцаў, якая працуе на працягу ўсяго года. Узімку выконвае функцыю дадатковага аб'екта харчавання і прыцягвае турыстаў духмяным шашлыком, румянымі пушчанскімі блінамі і гарачай травяной гарбатай.