» Паслугi

Паслугi

Больш падрабязна

Каб забяспечыць умовы для актыўнага адпачынку, у Белавежскай пушчы арганізаваны два пункты пракату спартыўнага і турыстычнага абсталявання. У пункце пракату, размешчаным каля цэнтральнага ўваходу ў нацыянальны парк, можна ўзяць веласіпеды для дарослых і дзяцей.

Адначасова выдаецца схема маршруту з кароткім апісаннем славутасцяў, якія сустракаюцца падчас падарожжа. Ёсць таксама палкі для скандынаўскай хады, а ў зімовы перыяд – лыжы і лыжныя чаравікі.
Увесь спартыўны і турыстычны рыштунак выдаецца напракат у Гасцініцы №4:
  • дзіцячыя электрамабілі
  • дзіцячыя санкі
  • паходны рыштунак (палаткі, спальныя мяшкі, кухонны посуд для падрыхтоўкі ежы на вогнішчы і інш.)
  • спартыўны інвентар (ракеткі і мячы для бадмінтона, тэніса, валейбола, футбола, ролікавыя канькі для дарослых і дзяцей),
  • вуды і спінінгі

Да паслуг наведвальнікаў у гасцінічным комплексе маюцца:
  • Сувенірны шапік 
  • Канферэнц-зала на 150 чалавек
  • Канферэнц-зала на 20 чалавек
  • Дзве канферэнц-залы на 16 чалавек кожная
  • Басейн
  • Сауна
  • Більярд
  • Тэнісны стол
  • Трэнажорная зала
  • Спартыўны комплекс «Зубр», які ўключае тэнісны корт, пляцоўкі для гульні ў валейбол і міні-футбол
  • Дзіцячы пакой
  • Дзіцячая пляцоўка
  • Пункт пракату