» Экскурсii

Экскурсii

Ўсім, каму падабаецца падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя куткі прыроды, праводзіць вольны час з карысцю для здароўя, хто цікавіцца падзеямі мінулага, — Белавежская пушча дорыць выдатную магчымасць незабыўнага адпачынку.
Больш падрабязна
Іншыя маршруты
Белавежская пушча падае выдатную магчымасць незабыўнага адпачынку!

Старажытны лес, што дзівіць уяўленне, са мноствам векавых дрэў, тысячамі розных відаў раслін і жывёл, багатая гісторыка-культурная спадчына, у якой захаваліся артэфакты паганскіх часоў і знайшлі адлюстраванне падзеі як старажытнай, так і найноўшай гісторыі, дазваляюць зрабіць адпачынак разнастайным, цікавым і  пазнавальным.
 
Для знаёмства з выбітнасцямі Белавежскай пушчы распрацавана сетка аўтамабільных, веласіпедных і пешаходных турыстычных маршрутаў і экалагічных сцежак, сярод якіх можна абраць тыя, якія найбольш адпавядаюць Вашаму густу і запытам.

Фота: Вячаслаў Краўчук

Сучасны Музей прыроды і вальеры з дзікімі жывёламі дазваляюць убачыць тых жыхароў лесу, якіх не атрымалася сустрэць падчас падарожжаў па нацыянальным парку.

Аматарам фотапалявання прапаноўваецца спецыяльны тур, падчас якога можна зрабіць унікальныя фотаздымкі.

Круглы год прыцягвае як маленькіх, так і дарослых наведвальнікаў рукатворная пушчанская казка — Маёнтак беларускага Дзеда Мароза.

Фота: Вячаслаў Краўчук

Для размяшчэння гасцей ёсць камфартабельныя гасцініцы, гасцявыя хаткі, ёсць магчымасць спыніцца на лясным кардоне, каб паўней адчуць магію старажытнага лесу, пабываць сам-насам з прыродай.

Кухня рэстарана і кафэ нацыянальнага парку, дзе ўпор робіцца на падрыхтоўку нацыянальных страў з прадуктаў, атрыманых у пушчы, дазваляе забыцца пра клопаты, звязаныя з гатаваннем ежы. Незабыўнае ўражанне пакінуць пікнікі на прыродзе ў спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах.

Пракат спартыўнага інвентара, плавальны басейн, саўна, трэнажорны зал, прагулкі на свежым паветры дапамогуць умацаваць здароўе, палепшыць самаадчуванне, адцягнуцца ад штодзённасці.

Зручная асфальтаваная абыходная дарога вакол Белавежскай пушчы звязвае яе з пунктамі памежнага пропуску («Пясчатка», «Баброўнікі»). На тэрыторыі самой пушчы ёсць пешаходна-веласіпедны пагранпераход «Перароў», што дазваляе (пры наяўнасці візы) наведаць і польскую частку пушчы.

Сусветна вядомы нацыянальны парк «Белавежская пушча»» — ідэельнае месца для арганізацыі сімпозіумаў, канферэнцый, семінараў, нарад, рабочых сустрэч дзелавых партнёраў.

Толькі тут, сярод першароднай прыроды Вы зможаце дасягнуць значнага поспеху ў рашэнні сваіх надзённых задач, напоўніць сябе новымі ідэямі, знайсці добрых сяброў і партнёраў, акунуцца ў свет цішыні і камфорту, атрымаць невычэрпны зарад бадзёрасці і энергіі.

Белавежская пушча з’яўляецца адным з нацыянальных сімвалаў Беларусі, яе візітнай карткай і ўнікальным турыстычным цэнтрам міжнароднага маштабу. Гэта самы буйны лясны масіў Еўропы, які захаваў да нашых дзён сваё дрымучае першабытнае аблічча і стаў «прыстанкам» для сотняў рэліктавых відаў жывёл і раслін, у тым ліку рэдкіх, занесеных у «Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь». У сучаснай Еўропе, з яе найвышэйшай ступенню засвоенасці, гэты раён з'яўляецца сапраўдным прыродным аазісам, акружаным з усіх бакоў урбанізаванымі тэрыторыямі.

Фота: Антон Кузьмінскі

З'яўляючыся буйным турыстычным аб'ектам, Белавежская пушча валодае адмысловай прыцягальнай сілай для людзей. Штогод нацыянальны парк наведваюць сотні турыстаў з розных краін свету і колькасць іх расце з года ў год. У такім унікальным прыродным раёне асаблівая ўвага надаецца развіццю экалагічнага турызму, які з'яўляецца ніткай, што злучае і дазваляе турыстам дакрануцца да прыродных каштоўнасцяў гэтага рэгіёна. Асноўнай нашай мэтай з'яўляецца экалагічная адукацыя і асвета, павышэнне культуры ўзаемаадносін чалавека з навакольным асяроддзем і выхаванне пачуцця асабістай адказнасці за лёс прыроды, а таксама аднаўленне духоўных і фізічных сіл чалавека, забеспячэнне адпачынку ва ўмовах натуральнага прыроднага асяроддзя.

Для арганізацыі дзелавых нарад, сімпозіумаў, семінараў нацыянальны парк падае 5 камфартабельных канферэнц-залаў - ад 15 да 146 месцаў. Памяшканні абсталяваны камфартабельнай мэбляй, прэзідыумам і сучасным прэзентацыйным абсталяваннем: відэа-праектарам, экранам, ёсць рэгуляваны гук, паслугі канферэнц-сувязі (7 мікрафонаў), убудаваная сістэма кандыцыяніравання.

Для адпачывальнікаў Белавежскай пушчы заўсёды адкрыты дзверы рэстарана (250 пасадачных месцаў) і 6 утульных кафэ (315 пасадачных месцаў), дзе заўсёды можна пакаштаваць не толькі нацыянальныя беларускія стравы, але і стравы, прыгатаваныя з дарункаў пушчанскага лесу (дзічына, грыбы, ягады). Прапаноўваецца комплекс дадатковых паслуг: басейн, трэнажорная зала, саўна, лазня, більярд, паслугі спарткомплекса «Зубр», пракат спартыўнага і турыстычнага інвентара, арганізацыя палявання, фотасафары, рыбнай лоўлі.