» Падарункавыя сертыфікаты ДПУ НП «Белавежская пушча»
Падарункавыя сертыфікаты ДПУ НП «Белавежская пушча»
Больш падрабязна
Купля білетаў

Падарункавыя сертыфікаты ДПУ НП «Белавежская пушча»


Хочаце зрабіць незабыўны падарунак?

Аформіце падарункавы сертыфікат на любую паслугу ў Белавежскай пушчы!

  • Музей прыроды, Археалагічны музей пад адкрытым небам, Музей народнага побыту і старажытных тэхналогій (Аглядная экскурсія) – цудоўная магчымасць акунуцца ў гісторыю Белавежскай пушчы.
  • Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза - чароўны падарунак для ўсёй сям'і.
  • Пражыванне ў гасцініцы №2 - унікальная магчымасць акунуцца ў атмасферу першароднай прыроды, якая акружыць вас дзіўнай прыгажосцю лясоў.
  • Веласіпедныя прагулкі па маляўнічых турыстычных маршрутах - для аматараў актыўнага адпачынку.
  • Пушчанскія стравы - магчымасць паспрабаваць разнастайнасць страў з дзічыны і натуральных прадуктаў, прыгатаваных па традыцыйных рэцэптах.
  • І многае іншае - абярыце паслугу на ваш густ!

Як замовіць:

1. Зайдзіце на сайт npbp.by у раздзел «Кошты» і абярыце паслугу.

2. Напішыце на электронную пошту (tour@npbp.by) з тэмай "Падарункавы сертыфікат".

3. Узгадніце падарунак са спецыялістам.

Мы дапаможам падабраць асаблівую неспадзеўку! Выбірайце Белавежскую пушчу - дорыце яркія эмоцыі!

Напамінак уладальніка падарункавага сертыфіката.