» Discount Week у Белавежскай пушчы
Discount Week у Белавежскай пушчы
Больш падрабязна

Discount Week у Белавежскай пушчы

Белавежская пушча - яе гасціннасці і добразычлівасці няма мяжы! Турыстычная пушча расхінула свае абдымкі ўсяму свету. Лес, абвеяны легендамі, са старажытнай гісторыяй, самабытнай культурай, добразычлівымі мясцовымі жыхарамі і неверагодна маляўнічай прыродай круглы год гатовы прымаць гасцей з розных куткоў свету. 300.jpg
Адпачынак у пушчы здольны задаволіць жадання самага спрактыкаванага вандроўцы.
Толькі раз у год! У Белавежскай пушчы, пры ўмове пражывання ў гасцініцах нацыянальнага парку (гасцінічны комплекс «Камянюкі», гасцініца №2, гасцінічны комплекс «Жаркаўшчына», дом паляўнічага «Перароў»), з 16 сакавіка да 1 красавіка пройдзе «Discount Week» (тыдзень скідак) - гасцініцы, рэстаран, кафэ, вальеры, Маёнтак Дзеда Мароза і музеі (музей прыроды і музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій) гатовыя даць наведвальнікам зніжку ў памеры 30%(зніжка прадастаўляецца асобам , якія ажыццявілі браніраванне з 14.03.2018).
Для таго, каб атрымаць зніжку, жадаючыя павінны забраніраваць нумар на сайце npbp.by або звярнуцца ў аддзел браніравання, патэлефанаваць у гасцініцы ці проста прыехаць.