Агульная працягласць – 2,5 км.
Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Белавежскай пушчы (Язвінскае лясніцтва) і з'яўляецца адным з найболей цікавых турыстычных маршрутаў. Нароўні з прыроднымі славутасцямі (дрэвы-волаты, разнастайныя віды раслін), тут можна ўбачыць захаваныя да нашых дзён артэфакты, якія адносяцца да паганскага перыяду ў гісторыі Белавежскай пушчы.