» Маёнтак Дзеда Мароза

Маёнтак Дзеда Мароза

Ўсім, каму падабаецца падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя куткі прыроды, праводзіць вольны час з карысцю для здароўя, хто цікавіцца падзеямі мінулага, — Белавежская пушча дорыць выдатную магчымасць незабыўнага адпачынку.
Больш падрабязна
«Маёнтак беларускага Дзеда Мароза» – самы вядомы турыстычны брэнд краіны. Штогод яго наведвае каля 150 тысяч чалавек.

 Жывой казкай Белавежскай пушчы з'яўляецца «Маёнтак беларускага Дзеда Мароза», дзе можна акунуцца ў чароўны свет, створаны ўмелымі рукамі майстроў – разьбяроў па дрэве. Маёнтак – гэта працяг зачаравальнай магіі старажытнага лесу, створаная людскімі рукамі казка, якая натуральна ўпісваецца ў яго каларыт.

 Маёнтак адкрыўся 16 снежня 2003 года. Да гэтага часу брыгада разьбяроў па дрэве пад кіраўніцтвам вядомага майстра сваёй справы А.Л. Масла вырабіла шматлікія драўляныя скульптуры, мудрагелістай разьбой упрыгожыла будынкі, платы, стварыла практычна ўсе асноўныя скульптурныя кампазіцыі. У далейшым экспазіцыі Маёнтка папаўняліся працамі майстроў І.Э. Мікулкі, І.А. Кушнярука і В.Н. Кошмана.

 Маёнтак займае амаль 15 гектараў. Гэта адно з самых прыгожых месцаў «пражывання» Дзеда Мароза, якіх цяпер нямала ў свеце. Упрыгожаныя ажурнай разьбой хаткі, любоўна выкананыя скульптуры казачных персанажаў, прыбраная навагодняя елка, гірлянды з рознакаляровых лямпачак, што зіхацяць тысячамі агнёў, ствараюць атмасферу вечнага свята, адчуванне чараўніцтва.

Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза
Маёнтак Дзеда Мароза

 Асабліва прыбрана выглядае хатка Дзеда Мароза з драўлянымі калонамі, упрыгожаная мудрагелістай разьбой і марознай размалёўкай на вокнах, абкручаная гірляндамі мініяцюрных лямпачак. Дым над комінам, кветкі і зеляніна поруч хаткі ў летнюю пару падкрэсліваюць яе жылы выгляд.

 Дзед Мароз круглы год сустракае гасцей у сваім Маёнтку, чытае дасланыя яму лісты і адказвае на іх, падтрымлівае парадак у сваіх валадарствах. Для кожнай пары года ў яго прыгатавана розная адзежа.

 Шматлікія аб'екты Маёнтка – Церам Снягуркі, Чароўны Млын, якая ператварае дрэнныя ўчынкі ў пыл і пясок, паляна Дванаццаці Месяцаў, жывая Навагодняя Елка, алея знакаў Усходняга Календара і іншыя – маюць свае легенды, гісторыі і павер'і. У Маёнтку можна загадаць самыя патаемныя жаданні, папрасіць Дзеда Мароза дапамагчы ў іх выкананні. Памочнікі добрага чараўніка абавязкова ўручаць падарунак яго гасцям. Каля ўвахода ў Маёнтак можна пракаціцца на Навагоднім цягніку, а ў гандлёвых шэрагах каля стаянкі аўтобусаў купіць сувеніры, зайсці ва ўтульна абсталяваную «Хату Дзеда Мароза», каб паесці бліноў і пакашттаваць разнастайныя стравы беларускай кухні. Для адпачынку абсталяваны шматлікія альтанкі, сталы пад крытымі павецямі і пад шатамі велізарных дрэў.

 Сягоння «Маёнтак беларускага Дзеда Мароза» – самы вядомы турыстычны брэнд краіны. Штогод яго наведвае каля 150 тысяч чалавек.

Фота: Зміцера Бярнацкага

 
Кошт:
20,00
бел. руб. (дарослы), , 
15,00
бел. руб. (дзіцячы) да 14 гадоў
Што паглядзець