Нікарскае лясніцтва+375 1632 463 33
Кантора лясніцтва знаходзіцца ў в. Белы Лясок ў 30 км ад цэнтральнай сядзібы нацыянальнага парку, побач з абыходны дарогай вакол Белавежскай пушчы. Для размяшчэння гасцей на другім паверсе лясніцтва абсталяваны 2 нумары гасцінічнага тыпу, дзе адначасова можа размясціцца 5 чалавек. Ёсць кухня з газавай плітой і мікрахвалевай печчу. Недалёка знаходзіцца вадаём.
Пашукоўскае лясніцтва+375 1632 56 466
Будынак лясніцтва знаходзіцца ў В. Пашуцкая Буда ў паўднёвай частцы нацыянальнага парку. Не далёка ад лясніцтва размешчаны гасцявой дом "Лавы" на беразе вадаёма, што дазваляе зрабіць адпачынак прыемным і цікавым. У лясніцтве абсталяваны два пакоі (з душам і санвузлом), разлічаныя на пражыванне 4 чалавек. Ёсць кухня.
Хвойнікскае лясніцтва+375 1632 64 752
Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы нацыянальнага парку. Будынак лясніцтва размешчаны ў невялікай ўтульнай вёсачцы Хвойники (30 км ад в. Камянюкі). Прыгожыя лісцяныя і хвойныя лясы з вялікай колькасцю дрэў-волатаў суседнічаюць з адкрытымі прасторамі, куды выходзяць карміцца дзікія жывёлы. У двух пакоях на другім паверсе лясніцтва могуць пражываць 4 чалавекі. Пакоі абсталяваны неабходнымі камунікацыямі.
Язвінскае лясніцтва+375 1513 72 652
Будынак лясніцтва знаходзіцца ў В. Немержа ў цэнтральнай частцы нацыянальнага парку. Раскошныя дубровы, невялікія рэчкі, вадаём каля лясніцтва дазваляюць зрабіць адпачынак прыемным і цікавым. У лясніцтве абсталяваны два пакоі (з душам і санвузлом), разлічаныя на пражыванне 4 чалавек. Ёсць кухня.