» Гасцініца № 2

Гасцініца № 2

Гасцініца № 2 размешчана ў адміністрацыйным цэнтры ГПУ НП «Белавежская пушча» ў аг. Камянюкі. У самым цэнтры вёскі па вуліцы Пушчанская.
Больш падрабязна
Паверхавасць – 3.
Колькасць нумароў – 37.
Харчаванне – уключаны сняданак..
Гасцініца № 2
Гасцініца № 2
Гасцініца № 2
Гасцініца № 2
Гасцініца № 2
Гасцініца № 2

Гасцініца № 2 размешчана ў адміністрацыйным цэнтры ГПУ НП «Белавежская пушча» ў аг. Камянюкі. У самым цэнтры вёскі па вуліцы Пушчанская. Нельга праехаць міма высокай драўлянай царквы з купаламі. Адразу за царквой знаходзіцца светла-ружовы з фіялетавым адценнем будынак гасцініцы (3 паверхі). Гасцініца мае вельмі зручнае месцазнаходжанне ў адносінах да крам, кафэ «Алеся» (150 м). У самой гасцініцы знаходзіцца бар. У гасцініцы ёсць нумары двухпакаёвыя і аднапакаёвыя, з двухспальным ложкам, дзвюма аднаспальными ложкамі, тахтой. Уваход у гасцініцу абсталяваны пандусам, а ў самай гасцініцы ёсць нумар для інвалідаў-калясачнікаў.

Усе нумары абсталяваны санвузлом (душ, туалет), тэлевізарам, халадзільнікам, радыё.

У трохпавярховай гасцініцы ёсць наступныя катэгорыі нумароў:
  • 3 нумары (2 пакоі, люкс) — двухспальны ложак, мяккі куток;
  • 26 нумароў (1 пакой) — два ложкі;
  • 6 нумароў (1 пакой) — тахта;
  • 1 нумар (1 пакой) — аднаспальны ложак;
  • 1 нумар (1 пакой) — аднаспальны ложак (нумар для інвалідаў) уваход у гасцініцу абсталяваны пандусам;

Падаецца інфармацыя пра:
  • экскурсійныя праграмы;
  • турыстычныя аб'екты;
  • турыстычныя маршруты.

Заезд пасля 14:00, выезд да 12:00 (загадзя па ўзгадненні з адміністратарам магчыма адтэрмінаванне часу высялення)
Пражыванне ў гасцінічным комплексе з хатнімі жывёламі строга забаронена
Аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях; магчымая аплата па банкаўскіх картках Visa, MasterCard, Maestro, БЕЛКАРТ
Дадатковыя паслугі:
  • Агульныя паслугі
    • Нумары для тых, хто не паліць
    • Кругласутачная стойка рэгістрацыі
    • Чыстка абутку
  • Адпачынак і спорт
    • Сауна і лазня
    • Масажны кабінет
    • Кабінет гідрамасажу (жамчужная, хваёвая ванна)
  • Харчаванне
    • Сняданкі, якія ўключаны ў кошт пражывання, праходзяць у бары корпуса №4 і ў рэстаране «Белавежская пушча»
    • Побач з гасцініцай размешчаны кафэ «Лясная казка», кафэ «Сосны»
    • Дастаўка ежы і напояў у нумар
  • Канферэнц-сэрвіс
    • Арэнда актавых і канферэнц-залаў (2 залы па 146 месцаў, 2 залы 15 месцаў, 1 зала 25 месцаў)
    • Арэнда залы для кава-паўзаў
  • Транспарт
    • Вулічная паркоўка
  • Паслугі для дзяцей
    • Для дзяцей узростам да 3 гадоў падаецца дзіцячы ложачак
    • Дзіцячая пляцоўка
  • Для актыўнага адпачынку
    • Пракат веласіпедаў
    • Пракат палак для фінскай хады
    • Арэнда хаты «Лавы» (хата рыбака) з 10:00 да 22:00
    • Арэнда месца адпачынку воз. Лавы
    • Арэнда месца адпачынку воз. Плянта
  • Інтэрнэт
    • Wi-Fi у нумарах і на ўсёй тэрыторыі комплексу
  • Гутарковая мова
    • Руская мова
    • Англійская мова
Кантакты для браніравання і даведкі:
+375 33 3991932
(адмiнicтратар Гасцініцы № 2)