20 августа 2018

Першыя міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай хадзе пройдуць у Белавежскай пушчы

Белавежская пушча не перастае прыносіць асалоду турыстам з розных краін свету. Яе прыгажосць, гукі, кантрасты фарбаў адчувалі на працягу 4-х дзён прадстаўнікі Сусветнага клуба аматараў спартовай хады.

Разам з гэтым была праведзена падрыхтоўка 24-х інструктараў скандынаўскай хады. Сумесна з навуковым аддзелам нацыянальнага парку былі распрацаваны чатыры ўнікальных пешых маршрута, якія могуць задаволіць запыты самага дасведчанага турыста.

Праведзеныя мерапрыемствы з’явіліся своеасаблівай падрыхтоўкай да хуткага спаборніцтва па скандынаўскай хадзьбе, якое адбудзецца ў канцы лета ў Белавежскай пушчы. У спаборніцтвах плануецца ўдзел грамадзян Кітая сумесна з прадстаўнікамі Сусветнага клуба аматараў спартовай хады.