Інфармацыя для фізічных асоб
У гэтым артыкуле Мы раскажам Вам, як наведаць Белавежскую пушчу падчас Навагодніх святаў.
Як купіць квіткі, ці трэба іх браніраваць загадзя?
-Прыехаўшы ў Белавежскую пушчу, звярніцеся ў білетныя касы, якія знаходзіцца на стаянцы, справа ад галоўнага ўвахода ў Белавежскую пушчу.
У касе Вы можаце купіць уваходныя квіткі ў наступныя турыстычныя аб'екты:
- Музей прыроды (кошт квіткоў: 2 рублі 50 капеек дзіцячы, 3 рублі 50 капеек дарослы) * дзіцячы квіток ад 6 да 14 гадоў.
- Вальеры з дзікімі жывёламі (кошт квіткоў: 2 рублі дзіцячы, 3 рублі дарослы) * дзіцячы квіток ад 6 да 14 гадоў.
- Аглядную экскурсію з наведваннем музея народнага побыту і старадаўніх тэхналогій (кошт квіткоў: 6 рублёў дзіцячы, 10 рублёў дарослы) * дзіцячы квіток ад 1 года да 18 гадоў.
- Маёнтак Дзеда Мароза (кошт квіткоў: 7 рублёў дзіцячы, 8 рублёў 50 капеек дарослы) * дзіцячы квіток ад 1 года да 14 гадоў.
На аўтобусную аглядную экскурсію з наведваннем музея народнага побыту і старадаўніх тэхналогій штодня адпраўляюцца аўтобусы па наступным раскладзе: 11.00 і 14.00 пры ўмове набору групы больш 10 чалавек.
Да Дзеда Мароза штодня курсіруюць аўтобусы па раскладзе: 11.00, 13.30 и 16.00. З 10 снежня ў выходныя і святочныя дні аўтобусы да Дзеда Мароза будуць адпраўляцца кожную гадзіну.
ГДзе паесці? КЛІК
-На тэрыторыі Белавежскай пушчы працуюць наступныя кропкі грамадскага харчавання:
- Рэстаран «Белавежская пушча».
- Кафэ «Сосны».
- Кафэ «Алеся».
- Кафэ «Лясная казка».
- Закусачная «Хата Дзеда Мароза».
Дзе спыніцца на пражыванне? КЛІК
-Для ахвотнікаў застацца ў Белавежскай пушчы на некалькі дзён мы прапануем пражыванне ў нашых гасцініцах:
- Гасцінічны комплекс «Камянюкі»
- Гасцініца №2
- Гасцінічны комплекс «Жаркаўшчына»
- Хата паляўнічага «Перароў»
Даведкі па экскурсійным абслугоўванні для прыватных асоб Вы можаце атрымаць па тэлефоне: +375 1631 56-2-67
Будзем рады бачыць Вас у Белавежскай пушчы!
Інфармацыя для юрыдычных асоб
У гэтым артыкуле Мы раскажам Вам, як наведаць Белавежскую пушчу падчас Навагодніх святаў юрыдычным асобам.
Як дабрацца?
Што можна наведаць, якая працягласць экскурсіі і які кошт квіткоў?
ДПУ НП «Белавежская пушча прапануе наведаць наступныя экскурсіі:
- Музей прыроды. Працягласць 30 хвілін. (кошт квіткоў: 2 рублі дзіцячы, 3 рублі дарослы, 10 рублёў каштуе экскурсійнае абслугоўванне па музеі для групы ад 10 да 50 чалавек) * дзіцячы квіток ад 6 да 14 гадоў
- Вальеры з дзікімі жывёламі. Працягласць 1 гадзіна. (кошт квіткоў: 1 рубель 50 капеек дзіцячы, 2 рублі 50 капеек дарослы) * дзіцячы квіток ад 6 да 14 гадоў
- Аглядную экскурсію з наведваннем музея народнага побыту і старадаўніх тэхналогій. Працягласць 2,5-3 гадзіны. (кошт квіткоў: 6 рублёў дзіцячы, 10 рублёў дарослы) * дзіцячы квіток ад 1 года да 18 гадоў
- Маёнтак Дзеда Мароза. Працягласць 2 гадзіны. (кошт квіткоў: 7 рублёў дзіцячы, 8 рублёў 50 капеек дарослы) * дзіцячы квіток ад 1 гады да 14 гадоў
Як забраніраваць экскурсію, ці патрэбна перадаплата?
- Спачатку трэба ўзгадніць дату і час прыбыцця па электроннай пошце beltour07@mail.ru ці па тэлефонах +375163156398, +375333991922 (для больш хуткай апрацоўкі Вашых заявак лепш за ўсё звязвацца па электроннай пошце).
- Пасля ўзгаднення даты і часу неабходна даслаць заяўку на электронную пошту beltour07@mail.ru ці адправіць па факсе +375163156398 (для больш хуткай апрацоўкі Вашых заявак лепш за ўсё звязвацца па электроннай пошце). Запампаваць заяўку на экскурсійнае абслугоўванне.
- Заяўку можна аформіць як за наяўны разлік, так і за безнаяўны разлік.
- Аплата гатоўкай ажыццяўляецца ў дзень наведвання.
- Пры безнаяўным разліку неабходна ажыццявіць 100% перадаплату да наведвання нацыянальнага парку.
Які парадак наведвання, што рабіць кіраўніку групы па прыбыцці ў Белавежскую пушчу?
-Па прыездзе ў Белавежскую пушчу, кіраўнік групы павінен падысці на касу, дзе ў асобным акне працуе касір на прыём турыстычных груп.
- Калі Ваша арганізацыя аплачвала экскурсіі па безнаяўным разліку, суправаджальнік павінен прад'явіць касіру копію аплатнага даручэння і даверанасць на экскурсійнае абслугоўванне, пасля чаго касір выпісвае квітанцыю і перадае яе кіраўніку групы. З атрыманай квітанцыяй група будзе наведваць турыстычныя аб'екты.
- Пры аплаце гатоўкай кіраўнік групы загадзя павінен мець усю суму, з якой абавязаны падысці да касіра і купіць патрэбную колькасць квіткоў.
Ці можна купіць аудыягід ад галоўных варот да маёнтка Дзеда Мароза?
- Так. Усе ахвотнікі могуць купіць usb-flash накапляльнік з запісам аудыягіда да маёнтка Дзеда Мароза. Продаж ажыццяўляецца ў білетных касах.
Дзе пакарміць групу, як забраніраваць абед, які сярэдні кошт абеду? КЛІК
-На тэрыторыі Белавежскай пушчы працуюць наступныя кропкі грамадскага харчавання:
- Рэстаран «Белавежская пушча», браніраванне па тэлефоне: +375163156436, +3751694976. Сярэдні кошт абеду 15 рублёў
- Кафэ «Сосны», браніраванне па тэлефоне: +375163156450. Сярэдні кошт абеду 9 рублёў.
- Кафэ «Алеся», браніраванне па тэлефоне: +375163156287. Сярэдні кошт абеду 9 рублёў.
- Кафэ «Лясная казка», браніраванне па тэлефоне: +375163196682. Сярэдні кошт абеду 9 рублёў.
Дзе спыніцца на пражыванне? КЛІК
-Для ахвотнікаў застацца ў Белавежскай пушчы на некалькі дзён мы прапануем пражыванне ў нашых гасцініцах:
- Гасцінічны комплекс «Камянюкі»
- Гасцініца №2
- Гасцінічны комплекс «Жаркаўшчына»
- Хата паляўнічага «Перароў»
Браніраванне гасцініцы лепш за ўсё ажыццявіць загадзя на нашым сайце ці па электроннай пошце beltour07@mail.ru
Даведкі па экскурсійным абслугоўванні для прыватных асоб Вы можаце атрымаць па тэлефоне: +375 1631 56-3-98
Будзем рады бачыць Вас у Белавежскай пушчы!