» Аглядная экскурсія

Аглядная экскурсія

Займальная экскурсія, на камфартабельных аўтобусах па Нацыянальным парку, уключаным у спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва - найбуйнейшаму ў Цэнтральнай Еўропе лясному масіву, які захаваўся ў амаль некранутым стане з XIII стагоддзя.

Больш падрабязна

Аглядная экскурсія па Белавежскай пушчы (з наведваннем «Музея народнага побыту і старадаўніх тэхналогій») 

 Экскурсіі па Белавежскай пушчы праводзяцца на камфартабельным аўтобусе з прыпынкамі на маршруце для больш падрабязнага знаёмства з асобнымі аб'ектамі. Працягласць экскурсіі каля 2 гадзін. Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца, у першую чаргу, з асаблівасцямі першабытнага лесу, яго раслінным і жывёльным светам, могуць палюбавацца азёрамі і рознымі ландшафтамі, убачыць 600-гадовы дуб, 350-гадовую хвою, бабровыя плаціны, гістарычныя помнікі. Асаблівую цікавасць выклікае апавяданне пра багатую гісторыю пушчы, здарэнні з паляўнічымі, выпадкі з жыцця жывой прыроды. Нязменнае здзіўленне выклікае кап на ствале бярозы ў форме галавы зубра, а таксама адзіная ў Еўропе вечназялёная ліяна – плюшч звычайны, які ўздымаецца па ствалах дрэў. На «Царскім гасцінцы» – ваенна- стратэгічнай шашы Пружаны – Белавежа – Гайноўка, адкрытым у 1903 годзе, захаваліся масткі, якія ўпрыгожваюць адноўленыя ў 2005 годзе двухгаловыя арлы. Цікавым момантам экскурсійнай праграмы з'яўляецца наведванне «Музея народнага побыту і старадаўніх тэхналогій». У ім прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку і начынне, без якіх яшчэ не так даўно было неймаверным існаванне сельскага насельніцтва. У музеі можна пазнаёміцца з культурай, традыцыямі і паўсядзённым побытам жыхароў Белавежскай пушчы XIX стагоддзя, пакаштаваць «пушчанскія» пачастункі ў кафэ «Хутарок», азнаёміцца з працэсам самагонаварэння, якім раней славілася Белавежская пушча, уникнуць у тонкасці рамёстваў падчас розных майстар-класаў. І, вядома, дарагім гасцям абавязкова паднясуць чарачку ўслаўленай белавежскай самагонкі. Побач знаходзіцца гасцявая хатка, дзе можна спыніцца на начлег.

Кошт:
20,00
бел. руб. (дарослы), , 
15,00
бел. руб. (дзіцячы) да 18 гадоў
Што паглядзець