» Ноч кажаноў: анлайн-лекцыя 15 кастрычнiка!
Новости
Национальный парк «Беловежская пуща» представляет собой один из крупнейших лесных массивов равнинной Европы, сохранившийся до наших дней в относительно ненарушенном состоянии. Его территория разделена государственной границей на две части — белорусскую и польскую.
Подробнее

Ноч кажаноў: анлайн-лекцыя 15 кастрычнiка!

15 октября 2020

Лекцыя “Ноч кажаноў” пройдзе online. 

Кажаны – усе чулі пра іх шмат, а хтосьці нават бачыў. Да некаторых яны нават заляталі ў хату! Але што мы пра іх ведаем? Яны страшныя ці ўсё ж мілыя?
Запісвайся на анлайн-лекцыю АПБ з экспертамі па кажанах і даведайся самае цікавае і важнае пра рукакрылых. 

Анлайн-лекцыя адбудзецца 15 кастрычніка з 19.00 да 20.30.

Сваімі ведамі падзеляцца: 

  • Сурэн Газаран (Германія, EUROBATS)
  • Алена Гадлеўская (Украіна, Інстытут заалогіі імя Шмальгаўзэна)
  • Аляксей Шпак (Беларусь, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах)
Вось толькі некаторыя пытанні, на якія яны адкажуць: 
  • Чаму ў кажаноў такія вялікія вушы?
  • Як звязаныя кажаны і тэкіла?
  • Дзе спяць беларускія “бэтмэны”?
  • Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні?
  • Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19?
  • Што рабіць на спатканні з кажаном?
  • Ці п’юць кажаны кроў?
Удзел у лекцыі бясплатны, па рэгістрацыі на ptushki.org/batsnight.
Даведки: +375 17 348-76-13
Колькасць месцаў абмежаваная.
1_frg.jpg