» Супрацоўнік навуковага аддзела Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” правядзе школу бёрдвотчара ў Камянцы
Новости
Национальный парк «Беловежская пуща» представляет собой один из крупнейших лесных массивов равнинной Европы, сохранившийся до наших дней в относительно ненарушенном состоянии. Его территория разделена государственной границей на две части — белорусскую и польскую.
Подробнее
 

Супрацоўнік навуковага аддзела Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” правядзе школу бёрдвотчара ў Камянцы

16 февраля 2018

У сакавіку-красакавіку грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) правядзе для жыхароў Камянеччыны ў горадзе Камянцы Школу бёрдвочара – бясплатныя курсы, якія навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў, адукацыя і прафесія не маюць значэння.

Бёрдвочынг – назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Гэтае хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне і дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё. “Белавежская пушча” – тэрыторыя, якая з’яўляеца адной з найбольш прывабных для замежных бёрдвотчараў. Кожны год сюды прязджаюць больш за сто чалавек, і колькасць жадаючых штогод павялічваеца.

Мясцовыя жыхары пушчанскіх ваколіц таксама імкнуцца да прыродных назіранняў. Ім неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новых для сябе птушак, іх можна ўбачыць побач (дарэчы ў Беларусі зарэгістравана 329 відаў), галоўнае ведаць іх.

У Школе раскажуць не толькі як адрозніваць птушак, але і як апранацца для бёрдвочынгу, як складаць маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі.

Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў у будні і дзве палявыя экскурсіі на выходных.

Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а таксама вызначальнік. Спяшайцеся: колькасць месцаў абмежаваная!

Каб запісацца ў Школу бёрдвочара неабходна да 26 лютага (уключна) на электронную скрыню peregrinus-@mail.ru даслаць ліст з Вашымі дадзенымі (Імя і Прозвішча; Ваш узрост; месца жыхарства; кантактныя тэлефоны, e-mail). Кантактныя тэлефоны +375296795571 (Вэлком), +375297295571 (МТС).

Выкладчык асабіста наладзіць сувязь з асобамі, якія своечасова дашлюць свае дадзеныя, растлумачыць умовы, перыядычнасць, даты, час і месца правядзення заняткаў (заняткі будуць праходзіць у г. Камянцы).

Назіранні за птушкамі – гэта збліжэнне з прыродай, якое дорыць радасць і здароўе. Далучайся да ініцыятывы – і будзь здаровы разам з птушкамі! Дарэчы, Брэст, Кобрын, Баранавічы, Бяроза, Пружаны, Гомель, Тураў і Мазыр таксама чакаюць сваіх вучняў-птушкароў!

Даведка: Школа бёрдвочара ладзіцца ў межах ініцыятывы «Будзь здаровы з птушкамі!», якая рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» («БЕЛМЕД»), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.