» Зубры онлайн

Зубры онлайн

Больш падрабязна


 Дзякуючы праекту  «Зубры Анлайн» Рэгіянальнай Дырэкцыі Дзяржаўных лясоў у Беластоку, у нас з’явілася магчымасць назіраць за зубрамі ў рэжыме рэальнага часу. Камера ўсталявана на падкормачнай пляцоўцы з польскага боку Белавежскай пушчы ў лясніцтве Броўск.

 Цяпер кожны жадаючы, адчыніўшы сайт праекта, зможа назіраць за паводзінамі зубраў нават уначы. У цёмны час сутак здымка вядзецца з уключаным інфрачырвоным падсвятленнем. Праект асветніцкі і разлічаны на прыцягненне ўвагі турыстаў, на прапаганду ідэй асцярожных адносін да прыроды. Тым часам, супрацоўнікі Нацыянальнага парку не выключаюць, што тэхналогія назірання за жывёламі ў рэжыме анлайн зможа спатрэбіцца ім і ў прафесійнай прыродаахоўнай працы, бо на паляне з'яўляюцца і іншыя дзікія жывёлы: алені, дзікі, лісы, куніцы, зайцы. 

 Цікавымі момантамі з жыцця дзікіх жывёл, знятымі гэтай камерай, можна дзяліцца на спецыяльнай старонцы на фэйсбуку.

Вячаслаў Краўчук, навуковы супрацоўнік
ДПУ НП «Белавежская пушча»