Войтаў мост
Усім, каму падабаецца падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя куткі прыроды, праводзіць вольны час з карысцю для здароўя, хто цікавіцца падзеямі мінулага, — Белавежская пушча дорыць выдатную магчымасць незабыўнага адпачынку.
Агульная працягласць – каля 15 км.
Веласіпедна-пешаходны маршрут працягласцю каля 15 км знаходзіцца ў паўночнай частцы пушчы. На маршруце чаргуюцца хваёвыя, яловыя, драбналіставыя, змяшаныя і забалочаныя лясы, нізінныя і верхавыя балоты, вільготныя сенажаці. Сустракаюцца высокаўзроставыя хвоі, елкі і асіны, у тым ліку гіганцкая бортная хвоя – адзінае жывое бортнае дрэва Белавежскай пушчы. Нярэдкія мудрагелістыя нарасты-капы і велізарныя грыбы-губы на ствалах дрэў, незвычайныя «каўнярыковыя» хвоі з адтапыранай карой і іншыя прыродныя дзівоцтвы.