Вялікае падарожжа

Ўсім, каму падабаецца падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя куткі прыроды, праводзіць вольны час з карысцю для здароўя, хто цікавіцца падзеямі мінулага, — Белавежская пушча дорыць выдатную магчымасць незабыўнага адпачынку.
Больш падрабязна
Агульная працягласць – 27 км
Час на сцежцы – 4 гадзіны
Складанасць маршруту - сярэдняя

Пункты агляду

1. Чырвоны дуб – вельмі прыгожы, але небяспечны чужынец. Яго радзіма Паўночная Амерыка. У Белавежы дуб з'явіўся ў 20 – 30–х гадах мінулага стагоддзя, яго высаджвалі каля лясніцтваў, як дэкаратыўнае дрэва.
Мінулі дзесяцігоддзі, і пачалося інтэнсіўнае ўмяшанне «госця» ў спрадвечныя лясы. Чырвоны дуб жыве значна менш за звычайны дуб, затое ён непераборлівы, а яго насенне хутка разносяць сойкі і вавёркі.
Калі ён пачынае распаўсюджвацца, то хутка выцясняе абарыгенныя дрэвы, таму ён прызнаны найболей небяспечным чужародным відам драўняных раслін.

2. Бяроза з «Галавой зубра». Вялікія нарасты на ствалах дрэў называюцца капамі.
Кап утвараецца, калі ў жывую тканіну ствалоў ці галін укараняюцца нейкія іншародныя арганізмы. Часцей за ўсё ў гэтай ролі выступаюць грыбы. На бярозах капы могуць быць асабліва вялікімі: часам іх памеры ў два разы перавышаюць таўшчыню ствала!
Фантазія прыроды ператварае капы ў казачныя стварэнні. Нараст на гэтай бярозе, які нагадвае галаву мацёрага зубра, быў знойдзены больш 20 гадоў назад. Выдатнае месца для памятных фатаграфій.

3. Дуб-«пустэльнік». Некалі на гэтым месцы распасціралася балота. Дуб, які вырас на яго ўскраіне, захаваў у сабе ранейшы ландшафт. Дрэва незвычайнае для лесу: яго карчакаваты сілуэт характэрны для дубоў, якія растуць на адкрытай прасторы. Такія волаты не бываюць занадта высокімі, затое хутка «таўсцеюць». Гэтаму дрэву «ўсяго» 300 гадоў, а дыяметр яго ствала ўжо 1,5 м! У дуба было тры галоўных галіны, але ў XX стагоддзi адну з іх зламаў ураган. У ствале адкрылася вялікае дупло, якое з часам засяліла сям'я мурашак-шашаляў. Гэтыя насякомыя з'яўляюцца санітарамі: не чапаючы жывую тканіну, яны перапрацоўваюць адмерлую.

4. Балота «Татарская багна». «Багнай» у Беларусі і Польшчы называюць гразкія, малапраходныя балоты. Летапісы сведчаць, што ў часы вялікіх мангола-татарскіх нашэсцяў атрады качэўнікаў дабраліся і да Белавежскай пушчы. У XIII стагоддзi тут існавала стаянка татараў, акружаная багнай – балота засцерагала ад раптоўнага нападу славян. Жудасная багна цяпер высахла, зарасла хмызняком і алешынай, але вясной «багна» па-ранейшаму непраходная. У астатнюю пару года пра яго нагадваюць высокія купіны і некаторыя балотныя расліны.

5. Урочышча «Турлюй». Неўзабаве пасля I Сусветнай вайны ў пушчы здарылася некалькі буйных пажараў. Адзін з іх цалкам знішчыў гэтае ўрочышча. У пачатку 30-х гадоў польскія лесаводы, якія былі тады гаспадарамі белавежскага краю, засадзілі велізарную чорную пляму пажарышча высадкамі хвоі. Бедныя пясчаныя глебы не дазволілі рослым дрэвам дасягнуць «карабельных» вышынь, і нават зараз васьмідзесяцігадовы лес выглядае, нібы малады трыццацігадовы лес, які рос у больш спрыяльных умовах. Тым не менш, «Турлюй» - выдатнае месца для прагулкі і збірання грыбоў.

6. Напад караеда. Вялікая Белавежская пушча мае даўняга ворага. Гаворка ідзе пра насякомае, названае «караед-друкар». Караед, як можна здагадацца, пажырае падкорны пласт дрэў, у першую чаргу хвойных парод.
Маленькі жук часам наносіць Пушчы неверагодныя страты. Зніжэнне ўзроўня грунтавых вод, якое здарылася ў выніку неабдуманай меліярацыі 60-х гадоў мінулага стагоддзя, сур'ёзна паўплывала на прыродны імунітэт дрэў. Напады караеда таму часцей назіраюцца ў засушлівыя летнія сезоны, калі стаіць працяглая спякота. Супрацоўнікі нацыянальнага парку прымаюць усе меры для своечасовай ліквідацыі караедных агменяў.

7. Былая вузкакалейная чыгунка. У 1915 годзе, падчас I Сусветнай вайны, велічэзныя тэрыторыі да захаду ад Буга былі акупаваны Германіей. Немцы неадкладна ўзяліся за прамысловае засваенне Пушчы. Выкарыстоўваючы нявольніцкую працу французскіх і рускіх салдатаў, якія патрапілі ў палон, новыя гаспадары ўсяго за 18 месяцаў аблыталі вялікі лес сеткай вузкакалейных чыгунак працягласцю 325 км! Сёння на месцы некаторых вузкакалеек пракладзены асфальтавыя дарогі.

8. Векавы дубовы лес. Адзін з участкаў лесу, які можна смела назваць «Залатым фондам» Пушчы. Тут растуць пераважна шырокаліставыя дрэвы з перавагай дубоў – гэта тыповая карціна старажытных лясоў Цэнтральнай Еўропы. Карані гігантаў, сярэдні ўзрост якіх перавышае 200 гадоў, а шматлікіх – нават 400 гадоў – паглыбляюца у асабліва багатую зямлю, названую навукоўцамі «бурай лясной глебай». На ўсходе ад Белавежскай пушчы гэтыя глебы не сустракаюцца нідзе. У старых дубровах, падобных гэтай, засяроджаны самыя багатыя і каштоўныя прыродныя супольнасці раслін і насякомых.

9. Участак з ляснымі культурамі. У 2002 годзе ў гэтых месцах адбылося масавае ўсыханне елкі, а дрэвы, якія выжылі, паваліў ураган. Супрацоўнікі нацыянальнага парку зрабілі высадку новых саджанцаў, пасля чаго ахавалі ўчастак агароджай, а частку пакінулі адкрытай. Праз гады будзе відаць, як моцна ўплывае на аднаўленне лесу высокая колькасць аленяў: па-за агароджы алені не пакінуць дрэўцам ніякіх шанцаў на выжыванне – парасткі аб'ядаюцца, не паспеўшы падняцца.

10. Новы лес на месцы высечак. Пушча здаўна з'яўлялася крыніцай страявой драўніны. Суцэльныя высечкі часоў I Сусветнай вайны, а таксама 20-х гадоў мінулага стагоддзя былі самымі буйнымі лесанарыхтоўкамі ва ўсёй гісторыі Белавежскай Пушчы. Толькі ў перыяд германскай акупацыі 1915-1918 гадоў было вывезена больш леса, чым за папярэднія 500 гадоў! Да шчасця, польскія ўлады імкнуліся змякчыць урон ад прамысловай эксплуатацыі Пушчы. На месцы высечак высаджваліся сажанцы хвоі. Частка высечак зарастала сама па сабе – там «вытворны» лес выходзіў змяшаным. Сёння на шырокіх участках зблізку былых вузкакалеек растуць маладыя грыбы, асіны, бярозы – гэта жывыя напаміны пра былыя раны.

11. Вёска Лядскія. Адна са старадаўніх лясных вёсак, якіх калісьці было нямала ў Белавежы. Хутчэй за ўсё, пачыналася яна з хутара, а потым разраслася. Здаўна лес-ельнік зваўся «ляда», магчыма, менавіта корань гэтага слова зашыфраваны ў назве паселішча. Прама праз яго праходзіць квартальная прасека: такімі прасекамі пушча разбівалася на «кварталы» у пачатку XIX стагоддзя. Сёння вёска нешматлікая: большасць мясцовых жыхароў працуе ў лясной ахове нацыянальнага парку.

12. Лядскае возера. Некалі тут распасціраліся заліўныя сенажаці, якія рабіла вільготнымі рачулка з паэтычнай назвай Саламенка. У 60-е гады мінулага стагоддзя забалочаная пойма была пераўтворана ў рэчышча прасторнага штучнага возера – цяпер самага буйнога ў Белавежскай пушчы. Сёння вадасховішча, створанае чалавекам, цяжка адрозніць ад прыроднага возера. Пераважныя глыбіні Лядскага – да паўтары-двух метраў, але ёсць участкі з глыбінёй да пяці метраў. Возера значна ўзбагаціла біялагічныя комплексы Пушчы, стаўшы роднай «хатай» для шматлікіх відаў рыб, паўзуноў, вадаплаўных птушак, водных раслін, насякомых і г.д.

13. Дуб-патрыярх. Гэты дуб адносіцца да ліку найболей буйных дубоў Пушчы і з'яўляецца самым вялікім у яе паўднёвай частцы. Дрэву больш за 550 гадоў. Пры досыць «сціплай» вышыні ў 31 метр дуб мае двухмятровы дыяметр ствала! У белавежскіх гушчарах высяцца яшчэ больш узрушаючыя волаты, некаторыя з іх вышэйшыя, старэйўыя і таўсцейгыя за гэтае дрэва, аднак усе яны растуць у вельмі цяжкадаступных месцах і практычна схаваны ад позіркаў вандроўцаў. Гэты магутны сведка мінулага стаіць непадалёк ад турыстычнай сцежкі, таму атрымаў назву «Дуб-патрыярх». У ляснога патрыярха ёсць дупло – хутчэй за ўсё, менавіта яно выратавала яго ад высечкі ў перыяд I Сусветнай вайны. На ствале дуба нават застаўся стары след ад пілы.

14. Хвоя-доўгажыхар. Яшчэ адно характэрнае дрэва вялікага лесу. Гэта хвоя з'яўляецца адной з самых тоўстых і магутных ва ўсёй Пушчы. Дыяметр яе ствала 125 см, а ўзрост ацэньваецца ў 350 гадоў! Падобныя волаты растуць даволі павольна. Упершыню велічэзную хвою абмяралі ў 50-х гадах XX стагоддзя. З тых часоў, гэта значыць, амаль за 60 гадоў, сячэнне ствала павялічылася ўсяго на пяць сантыметраў.

15. Маёнтак Дзеда Мароза. Дзе жыве беларускі Дзед Мароз? Вядома ж, у самым вялікім і найстарэйшым лесе краіны – авеянай легендамі Белавежскай пушчы. У 2003 годзе гаспадар зімы атрымаў у сваё распараджэнне новы маёнтак, размешчаны ў адным з запаведных куткоў Пушчы. Тут шмат цудоўнага, і візіт у маёнтак Дзеда Мароза надоўга застанецца ў памяці дзяцей і дарослых. На плошчы ў 15 га размяшчаюцца Палац, скарбніца, возера з чароўным млынам, а таксама мноства казачных хатак і альтанак. Дзед Мароз – уладар зімы, і, зразумела, больш за ўсё госцяў у яго бывае ў навагоднія святы.

16. Чорнаальховы лес. Чорная алешына можа прэтэндаваць на ролю захавальніцы пушчанскіх таямніц. Даўней, калі вялікі лес акружалі непралазныя багны, альховыя зараснікі заваявалі ўсе вільготныя нізіны. З тых часоў альховыя лясы ці, як кажуць леснікі, ольсы – найменш парушаныя чалавекам раслінныя комплексы. «Цяжкая» для здабычы драўніна рэдка прыцягвала сквапныя позіркі загатоўшчыкаў, і непраходныя нетры нязменна аказваліся лепшым сховішчам для звяроў і птушак.

17. Сляды ўрагану. Неверагодныя сляды пакідае ў Белавежскай пушчы стыхія. Хронікі апавядаюць пра жудасныя пажары і страшэнныя буры. Калі пажары зараз здараюцца нячаста, то вецер, снег і дождж, як і раней, правяраюць Пушчу на трываласць. У канцы лютага 2002 года над лесам пранёсся магутны ўраган. Калі хваля, быццам спрасаванага паветра, стукнула ў дрэвы, Пушча застагнала і затрашчала. Шквал цалкам знішчыў лес у паласе даўжыней 6 км і шырынёй ад 100 да 700 метраў. Векавыя дрэвы валіліся ці ламаліся, як запалкі на вышыні трэці ствала. Усё працягвалася не больш за 10 хвілін. Цяпер велізарная пустэча на месцы былога лесу паступова зарастае маладымі дрэўцамі.

18. Пагранічная застава. Дзяржаўная мяжа дзеліць Пушчу на беларускую і польскую часткі. На тэрыторыі нацыянальнага парку размешчаны некалькі пагранічных застаў. Адна з іх носіць імя Р. І. Кофанава – аднаго з першых пагранічнікаў, узнагароджаных ордэнам Чырвонай Зоркі, які па-геройску загінуў ў Беларусі ў 1939 годзе.

19. Дарога «Брэст-Белавежа». Пад гладкім асфальтам гэтай дарогі знаходзяцца старыя камяні, аб якія высякалі іскры падковы канёў, якія цягнулі дыліжансы і вяльможныя карэты. Найважная для свайго часу дарога, якая злучыла Брэст са сталіцай пушчы – мястэчкам Белавежа, была пабудавана яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя. Цяпер старадаўні тракт з'яўляецца часткай унутраных дарог пушчы.

Тэлефон экстранай дапамогі +375(33)3991921

Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа
Вялікае падарожжа

Схема маршруту
Што паглядзець