Азёрныя кольцы

Маршрут уяўляе сабой экалагічную сцежку, размешчаную ў рэкрэацыйнай зоне паўднёвай частцы нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Дарога грунтавая, з нязначнымі падвышэннямі і паніжэннямі рэльефу.
Больш падрабязна
Агульная працягласць – 5,8 км.
Даўжыня маршруту – 5 гадзін.

Праходзіць, галоўным чынам, сярод хваёвых, яловых і чорнаальховых лясоў, якія чаргуюцца з адкрытымі ўчасткамі поймы ракі Правая Лясная, балотамі, невялікімі палянамі і закінутымі садамі.  
Упрыгожваюць маршрут невялікія штучныя азёры, створаныя ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя для рэгулявання гідралагічнага рэжыму тэрыторыі. Цёмны колер іх вады абумоўлены адкладамі торфу.

Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы
Азёрныя кольцы

Падчас падарожжа можна ўбачыць сапраўдны ўнікум прыроды — больш за 200-гадовы ядловец. На маршруце можна ўбачыць і дзікіх жывёл (казулю, аленя, дзіка, лісіцу), нярэдка можна назіраць драпежных птушак, што лунаюць высока ў небе (часцей за ўсё ястраба і балотнага мышалова).

Увесну ў лесе прыцягваюць увагу белыя дываны кураслепу дуброўнага, ліловыя кветкі сну, блакітныя пералескі, сінія фіялкі і іншыя далікатныя першынцы вясны. У летнюю пару вока цешыць бурнае разнатраўе сенажацяў і балот. І ва ўсе поры года — цішыня і спакой векавога лесу.

У закінутых садах, на месцы былых хутароў, яшчэ захаваліся старыя яблыні. У канцы лета іх пладамі частуюцца лясныя жыхары — дзікі, алені, янотападобныя сабакі і іншыя жывёлы. З лясных ягад на маршруце сустракаюцца чарніцы, маліна, ажына. Бліжэй да восені можна знайсці розныя віды грыбоў.

На возеры Плянта-1, расшыраным і прыстасаваным для адпачынку, можна выкупацца і пазагараць на насыпным пляжы з беласнежным пяском.

На працягу маршруту расстаўлены лаўкі, дзе можна пасядзець у засені дрэў, паслухаць ціўканне птушак, шэпт лісця, вызваліцца ад паўсядзённых спраў і мітусні, пабыць сам-насам з прыродай.
Схема маршруту
Што паглядзець