Эколага-асветніцкі цэнтр разлічаны на 20 месцаў, 6 нумароў. Ёсць магчымасць арганізацыі канферэнцый, навучальных практык, навуковых саветаў і іншых мерапрыемстваў, звязаных з навуковай дзейнасцю.
Больш падрабязна
Паверхавасць – 2.
Колькасць нумароў – 6.
1 / 10
Эколага-асветніцкі цэнтр разлічаны на 20 месцаў. На першым паверсе будынка размяшчаюцца 2 пакоі, і 4 пакоі на другім паверсе.
Ёсць магчымасць арганізацыі канферэнцый, навучальных практык, навуковых саветаў і іншых мерапрыемстваў, звязаных з навуковай дзейнасцю. Прапануюцца два навучальныя класы на 11 чалавек і зала для паседжанняў на 20 чалавек.
Магчыма арганізацыя харчавання па папярэднім узгадненні. Прапаноўваюцца паслугі лазні. Недалёка знаходзіцца абсталяванае месца адпачынку з альтанкай.
Для тых, хто спыняецца ў гасцініцы, прапануецца турыстычны маршрут «Войтаў мост». Веласіпедна-пешаходны маршрут працягласцю каля 15 км знаходзіцца ў паўночнай частцы пушчы. На маршруце чаргуюцца хваёвыя, яловыя, драбналісцявыя, змяшаныя і забалочаныя лясы, нізінныя і верхавыя балоты, вільготныя сенажаці. Сустракаюцца старажытныя хвоі, елі і асіны, у тым ліку гіганцкая бортная хвоя. Нярэдкія мудрагелістыя нарасты-капы і велізарныя грыбы-губы на ствалах дрэў, незвычайныя «каўнерыковыя» хвоі з адтапыранай карой і іншыя прыродныя дзівоцтвы.