Камянюкі

Гасцінічны комплекс «Камянюкі★★★» уключае тры сучасныя карпусы з нумарамі розных катэгорый і коштаў. У іх адначасова могуць размясціцца каля 200 чалавек. Гасцінічны комплекс знаходзіцца ў самым цэнтры турыстычнай зоны побач з музеем прыроды, вальерамі, рэстаранам і кафэ.
Больш падрабязна
Пра комплекс
Калі Вы шукаеце экалагічнае месца для адпачынку ў Беларусі, гасцінічны комплекс «Камянюкі ★★★» — выдатнае рашэнне менавіта для Вас!

Тут ёсць усё для камфартабельнага і камфортнага адпачынку:

  • свежае лясное паветра;
  • ідэальныя ўмовы для веласіпедных і пешых прагулак;
  • шырокая экскурсійная база;
  • рыбалка — аматарам рыбнай лоўлі ёсць, дзе разгарнуцца, даецца магчымасць парыбачыць на вадаёмах Белавежскай пушчы;
  • для аматараў смачна паесці побач размяшчаецца рэстаран і 2 кафэ.

Тут заўсёды пануе цёплая, сяброўская і душэўная атмасфера, якая спрыяе расслабленню, аздараўленню і ашаламляльнаму адпачынку.

Гасцінічны комплекс «Камянюкі★★★» — гэта ідэальнае месца для сямейнага адпачынку з дзецьмі і вялікімі дружнымі кампаніямі, выдатная пляцоўка для правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў, а таксама арганізацыі бізнэс-мерапрыемстваў любога ўзроўня: канферэнцый, семінараў, трэнінгаў, майстар-класаў і інш. Унікальная прырода, уважлівае стаўленне персанала і дамашняя ўтульнасць — усё гэта Вы зможаце атрымаць тут. 


Гасцінічны комплекс «Камянюкі★★★»  складаецца з трох карпусоў:
корпус №4 — 3 паверхі (37 нумароў);
корпус №1 — 2 паверхі (12 нумароў, частка нумароў з гаўбцамі);
корпус №3 — 2 паверхі (18 нумароў).

+375 (1631) 59110/ beltour07@mail.ru
(браніраванне нумароў)
+375 (1631) 59157
(адміністратар)