Нумары гасцініцы «Войтаў Мост» размяшчаюцца на 2 паверсе будынка (8 ложкаў-месцаў), частка нумароў з гаўбцамі. Навасёлкаўскае лясніцтва, Гродненская вобласць, Рэспубліка Беларусь.
Больш падрабязна
Паверхавасць – 2.
Колькасць нумароў – 5.
1 / 16
Нумары гасцініцы «Войтаў Мост» размяшчаюцца на 2 паверсе будынка (8 ложкаў-месцаў), частка нумароў з гаўбцамі. Ёсць кухня і сталовая. Магчымая арганізацыя харчавання. Падаюцца паслугі лазні. Недалёка знаходзіцца абсталяванае месца адпачынку з альтанкай.
Тым, хто спыняецца ў гасцініцы, прапануецца турыстычны маршрут «Войтаў мост». Веласіпедна-пешаходны маршрут працягласцю каля 15 км знаходзіцца ў паўночнай частцы пушчы. На маршруце чаргуюцца хваёвыя, яловыя, драбналісцявыя, змяшаныя і забалочаныя лясы, нізінныя і верхавыя балоты, вільготныя сенажаці. Сустракаюцца старажытныя хвоі, елі і асіны, у тым ліку гіганцкая бортная хвоя. Нярэдкія мудрагелістыя нарасты-капы і велізарныя грыбы-губы на ствалах дрэў, незвычайныя «каўнерыкавыя» хвоі з адтапыранай карой і іншыя прыродныя дзівоцтвы.
Для нашых гасцей прапануюцца наступныя катэгорыі нумароў: