Археалагічны музей пад адкрытым небам з'яўляецца адзіным і ўнікальным у Рэспубліцы Беларусь гісторыка-культурным, турыстычным аб'ектам, якi адлюстроўвае асаблівасці развіцця матэрыяльнага і духоўнага жыцця старажытнага насельніцтва Беларусі ў перыяд позняга бронзавага, ранняга жалезнага веку.
Больш падрабязна

Археалагічны музей пад адкрытым небам прадстаўлены экспазіцыяй "Гарадзішча позняга бронзавага, ранняга жалезнага веку". Гарадзішча -гэта адноўленае на аснове навуковых даследаванняў умацаванае паселішча, адлюстроўвае асаблівасці тысячагадовай гісторыі жыцця і побыту старажытнага насельніцтва Беларусі, яго матэрыяльную і духоўную культуру. Адноўленае жыллё і гаспадарчыя збудаванні гарадзішча даюць дэталёвае ўяўленне аб характары домабудаўніцтва, вырабе розных прылад працы, ганчарных вырабаў, працэсе ткацтва, іншых рамёстваў і промыслаў, распаўсюджаных у познім бронзавым і раннім жалезным веку.
1 / 39
Экспазіцыя створана на тэрыторыі аб'екта археалогіі «Камянюкі-1».
Абарончыя збудаванні гарадзішча і яго ўнутраныя жылыя, і гаспадарчыя пабудовы адноўлены па зборнаму вобразу ўмацаваных паселішчаў прадстаўнікоў культуры штрыхаванай керамікі (VII стагоддзе да.н. э . - V стагоддзе н.э.) і мілаградскай археалагічнай культуры (VI стагоддзе да н. э. - I стагоддзе н. э.), выяўленых археолагамі на тэрыторыі Беларусі.