Ўсім, каму падабаецца падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя куткі прыроды, праводзіць вольны час з карысцю для здароўя, хто цікавіцца падзеямі мінулага, — Белавежская пушча дорыць выдатную магчымасць незабыўнага адпачынку.
Больш падрабязна
Агульная працягласць –2.1 км
Экалагічная сцежка «Запаведная дуброва» пракладзена праз месцы вырастання дуба скальнага, занесенага ў «Чырвоную кнігу» нашай рэспублікі. Гэты від дуба распаўсюджаны, галоўным чынам, у гарах Сярэдняй Еўропы, а ў Беларусі сустракаецца толькі на тэрыторыі Белавежскай пушчы на плошчы каля 1 тыс. га. Дуб скальны мала саступае па велічыні і даўгавечнасці дубу чарэшчатаму і адрозніваецца ад яго пакрытай больш дробнымі расколінамі карой, лісцем з больш доўгім хвосцікам і клінаватай асновай, а таксама жалудамі, якія сядзяць на вельмі кароткай пладаножцы – з-за гэтага яго завуць часам сядзячаквяцістым.
Дрэвастой са значным часткай дуба скальнага адасоблены ў зону з найболей строгім рэжымам аховы. Экалагічная сцежка дазваляе пазнаёміцца не толькі з насаджэннямі гэтай рэдкай драўнянай пароды, але таксама і з іншымі фітацэнозамі лісцяных і іглічных лясоў Белавежскай пушчы, характэрнымі для іх раслінамі і жывёламі, паназіраць за працэсамі і з'явамі, якія адбываюцца ў жывой прыродзе. Працягласць экалагічнай сцежкі - каля 2,5 км.
Уздоўж сцежкі размешчаны аб'екты, звязаныя з гістарычным мінулым і засваеннем гэтага краю: месца выпальвання паташу, паляўнічыя штанды, усталяваныя ў месцы правядзення паляванняў высокапастаўленых персон, якія наведвалі пушчу, крынічкі, дзе маглі здаволіць смагу падарожнікі і жыхары лесу, а таксама цікавыя раслінныя аб'екты: каўнерыкавыя хвоі, хвоя-волат, дуб, ствол якога складаецца з трох зрослых ствалоў, і інш. .
Практычна на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду пад полагам дуба і граба пануе цень. Таму раслінам ніжніх ярусаў даводзіцца прыстасоўвацца да спецыфічных умоў пасялення. Некаторыя з іх квітнеюць у ранневесенні перыяд і паспяваюць даць плады перад тым, як драўняны ярус адпусціць лісце. Гэта – эфемероіды, г.зн. расліны з кароткім перыядам вегетацыі, надземная частка якіх адмірае да пачатку-сярэдзіны лета. У іншых выпрацавалася прыстасаванне да ўтварэння насення без апылення ці пры самаапыленні, вегетатыўным размнажэнні і г.д.
Да канца лета сустракаюцца розныя віды грыбоў, у тым ліку і занесеныя ў Чырвоную кнігу. На дрэвах можна заўважыць разнастайныя губы, якія часам дасягаюць велізарных памераў.
1 / 4
З прадстаўнікоў жывёльнага свету ў лесе можна натыкнуцца на дзікоў, аленяў, зубраў, янотаў. Поруч вадапояў абавязкова сустрэнуцца сляды іх знаходжання: адбіткі капытоў і лап, «купальні» і «часальні» дзікоў, что служаць улюбёнымі месцамі выратавання жывёл ад паразітаў: яны пазбаўляюцца ад іх разам з брудам. .
Сярод птушыных жыхароў пушчы звычайнымі з’яўляюцца розныя віды дуплагнёзднікаў: дзятлы, шэрая няясыць, попаўзні, для гнёздаў якіх старыя дрэвы з дупламі даюць надзейнае сховішча, драпежныя птушкі – каня, арол-асаед і інш.