Фота-сафары

Ўсім, каму падабаецца падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя куткі прыроды, праводзіць вольны час з карысцю для здароўя, хто цікавіцца падзеямі мінулага, — Белавежская пушча дорыць выдатную магчымасць незабыўнага адпачынку.
Больш падрабязна
Белавежская пушча прапануе Вашай увазе новы экалагічны тур «ФОТА-САФАРЫ». Мы прапануем Вам унікальную магчымасць убачыць дзікіх жывёл у прыродным асяроддзі, падчас экскурсіі Вы зможаце ўбачыць і сфатаграфаваць статкі высакароднага аленя і лані еўрапейскай. Экскурсія праходзіць на турыстычнай брычцы.

Фота-сафары
Фота-сафары
Фота-сафары
Фота-сафары
Фота-сафары
Фота-сафары

Маршрут праходзіць уздоўж паўднёвай мяжы Белавежскай пушчы, участкі лесу чаргуюцца з адкрытымі месцамі (паляны, участкі поймы, балота).
Падчас знаходжання на дадзеным маршруце турыстам прапаноўваецца экскурсія, якая адпавядае тэматыцы.
Кошт экскурсіі: 12 руб. - дарослы, 6 руб. - дзіцячы (да 14 гадоў).
У гонар адкрыцця новага маршруту ГПУ НП «Белавежская пушча» разыгрывае 2 квіткі на тур «ФОТА-САФАРЫ».
Для ўдзелу ў розыгрышы неабходна: 
Удзельнікі не павінны выдаляць наш пост са сваёй старонкі ці адпісвацца ад нас да заканчэння конкурсу!
У конкурсе прымаюць удзел толькі рэальныя людзі!
Розыгрыш адбудзецца 26.06.2017 у турыстычным аддзеле ГПУ НП «Белавежская пушча», пасля чаго будзе прадстаўлена відэасправаздача.

ПОСПЕХАЎІ!!!

Што паглядзець