Сувенірная крама з'яўляецца неад'емным атрыбутам усіх турыстычных аб'ектаў. У краме «Сувеніры» можна падабраць тавар на любы густ і кашалёк – ад магнітаў на халадзільнік да льняной адзежы і разьбяных драўляных фігурак жывёл. Вельмі шырока прадстаўлена друкаваная прадукцыя – ад набораў паштовак да важкага тома факсімільнага выдання кнігі Георгія Карцова «Белавежская пушча». Сувеніры з прыроднага матэрыялу – з гліны і з дрэва, шкла і лёну прыцягваюць увагу і дарослых, і дзяцей. Тут і лялькі ў нацыянальных гарнітурах, і кошыкі са скрыначкамі з лазы і саломкі, керамічныя і драўляныя фігуркі, пано, карціны, вазы і шматлікае іншае. Для калекцыянераў на выбар ёсць кубкі, дэкаратыўныя талеркі, званочкі. Але асаблівай попытам карыстаюцца вырабы з лёну – жаночыя сукенкі і блузы, мужчынскія кашулі, а таксама рушнікі і торбы. Прадугледжаны нават дажджавікі ў непагадзь і рэпеленты ад насякомых. Каб пакінуць памяць пра падарожжа ў Белавежскую пушчу, трэба абавязкова зайсці ў сувенірную краму!