Клімат

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйных лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён у адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі — беларускую і польскую.
Больш падрабязна

Паводле кліматычнага раянавання, Белавежская пушча адносіцца да паўднёвай цёплай, няўстойліва вільготнай зоны Беларусі, займаючы яе заходнюю ўскраіну ў межах Пружана-Брэсцкага агракліматычнага раёна. Тут самая кароткая і цёплая ў рэспубліцы зіма, самы працяглы вегетацыйны перыяд і найвялікае цеплазабеспячэнне тэрыторыі.

Паводле дадзеных шматгадовых (1948-2010) назіранняў Камянюцкай метэастанцыі, размешчанай на тэрыторыі пушчы, сярэдняя гадавая тэмпература паветра рашняецца 6,80 С. Найболей цёплым месяцам з'яўляецца ліпень (17,80С), найболей халодным – студзень (-4,40С). Максімальная і мінімальная тэмпературы дасягаюць значэнняў у 36,4° і -40,1°, адпаведна.

Устойлівы снежны полаг ляжыць не больш за 50-60 дзён. Для адной пятай часткі зімы ён наогул не адзначаецца. Перыяд з тэмпературай паветра ніжэй 00 доўжыцца каля 100-110 дзён.

Устойлівы перыяд з сярэднясутачнай тэмпературай паветра вышэй 00 настае ў сярэднім 19 сакавіка і доўжыцца да канца лістапада - пачатку снежня, складаючы каля 260 дзён.

Веснавыя замаразкі спыняюцца ў канцы красавіка - пачатку мая (сярэдняя дата 6 мая, крайнія - 19 красавіка і 2 чэрвеня). Працягласць перыяду без замаразак складае 135-170 дзён.

Атмасферных ападкаў выпадае ў сярэднім 659 мм у год, у тым ліку каля 430 мм у цёплы перыяд (красавік - кастрычнік).

Сумарнае паступленне сонечнай радыяцыі – каля 98 ккал/см2.

Пры высокай цеплазабяспечанасці, раён характарызуецца дэфіцытам вільготнасці паветра, сярэдні паказчык якога за май – ліпень складае 6,7-6,8 мб. Каэфіцыент увільгатнення за цёплы перыяд рашняецца 0,8, што з'яўляецца найболей нізкай велічынёй на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і сведчыць пра неадпаведнасць паміж выпаральнасцю і колькасцю ападкаў.

У цэлым, клімат пушчы блізкі да цэнтральна-еўрапейскага. Гэта пацвярджаецца як кірункам глебаўтваральных працэсаў, так і асаблівасцямі расліннага і жывёльнага свету.