Сертыфікацыя PEFC

ЛСБ – Лясная сертыфікацыя Беларусі. Гэта нацыянальная сертыфікацыя краіны па ўстойліваму лесакіраванню і лесавыкарыстанню, а таксама па ідэнтыфікацыі лясной прадукцыі па прыкмеце паходжання.
Больш падрабязна
Сертыфікацыя PEFC
Сертыфікацыя PEFC

ЛСБ распаўсюджваецца на юрыдычных асоб, якія вядуць сваю дзейнасць у вобласці лясной гаспадаркі. Крытэрыі, якія вызначаюць адпаведнасць прадпрыемства патрабаванням сертыфікацыі адлюстраваны ў стандартах Беларусі (СТБ), якія ў сваю чаргу заснаваны на міжнародных стандартах РЕFС (Program for Endorsement of Forest Certification shemes – Праграма па сцвярджэнні схем лясной сертыфікацыі).

Упершыню сертыфікат ЛСБ па лесакіраванню і лесавыкарыстанню быў атрыманы Нацыянальным паркам «Белавежская пушча» 6 ліпеня 2012 года. Пасля праведзенага праектна-разведвальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белгіпралес» у 2015 годзе сертыфікацыйнага аўдыту дзеянне сертыфіката падоўжана з ліпеня 2015 года па ліпень 2018 года. Дадзены сертыфікат пацвярджае адпаведнасць патрабаванням стандарту Беларусі СТБ 1708-2006 «Устойлівае лесакіраванне і лесавыкарыстанне. Асноўныя патрабаванні» і міжнародным стандартам сістэмы PEFC.

19 красавiка 2021 года праектна-разведвальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белгіпралес» выдадзены сертыфікат адпаведнасці, які сведчыць, што вырабленая ДПУ «НП “Белавежская пушча”» прадукцыя (гл. Дадатак 1 да сертыфіката адпаведнасці) сертыфікавана па прыкмеце паходжання ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 2157-2016 (PEFC ST 2002:2013) «Ідэнтыфікацыя лясной прадукцыі па прыкмеце паходжання. Асноўныя патрабаванні». Тэрмін дзеяння сертыфіката да 06 ліпеня 2025 года.

Сертыфікаты адпаведнасці на сістэмы лесакіравання і лесавыкарыстання, якія выдаюцца ў межах Сістэмы лясной сертыфікацыі, маюць міжнародны статус.

Палітыка ДПУ «НП "Белавежская пушча» ў вобласці ідэнтыфікацыі прадукцыі
Палітыка ўстойлівага лесакіравання і лесавыкарыстання

Сертификаты ЛСБ