Гідралогія

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйных лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён у адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі — беларускую і польскую.

ДПУ «НП «Белавежская» пушча» займае ўсходні выступ басейна р. Вісла, які ўтвораны прытокамі Буга – Нарэвам і Правай Лясной. Зблізку паўночнай мяжы парку бяруць пачатак рэкі Свіслач і Рось (прытокі Нёмана), а ў паўночна-усходняй знаходзяцца вытокі Ясельды (прыток Прыпяці). Тут праходзіць водападзел паміж басейнамі Балтыйскага і Чорнага мора.

Тэрыторыю ўласна нацыянальнага парку дрэнажуюць вадазборы Нарэва і Лясных рэк (Левай і Правай), прыналежных да басейна Віслы.

Нарэў, які бярэ пачатак у балотах урочышча Дзікае, іграе выключна важную ролю ў рэгуляванні гідралагічнага рэжыму ў паўночнай частцы нацыянальнага парку. Асноўным яго прытокам з'яўляецца р. Нарэўка. Галоўныя водныя артэрыі ў паўднёвай частцы парку – гэта рэкі Правая Лясная і Левая Лясная.

На схеме прадстаўлена гідраграфічная сетка тэрыторыі нацыянальнага парку, а ў табліцы – характарыстыка асноўных яго рэк і вадаёмаў.


Назва

Працягласць/Плошча
(км/га)

Вышыня вытока над у.м.
(м.) 

Сярэдні ўхіл рэчышча
(%)

Хуткасць плыні
(м/с)

Вадазбор
(км.кв.)

р. Белая

13

157

0,6

0,2

366

р. Вішня

17

158

0,8

0,1-0,2

121

р. Гвозна

9

159

0,6

0,1

-

р. Гарбач

9

167

1,1

0,3

-

р. Друнаўка

13

169

0,9

0,1-0,2

-

р. Калона

14

179

1,0

0,2-0,3

278

р. Лясная Левая

38

162

0,4

0,2

-

р. Лясная Правая

29

-

0,5

0,3

-

р. Ломаўка

10

186

2,6

0,1-0,2

-

р. Мядзянка

17

189

1,2

0,1

91

р. Нарэў

33

159

0,6

0,2-0,3

 

р. Нарэўка

8

155

0,4

0,2-0,3

253

р. Немяржанка

9

160

0,9

0,3-0,4

32

р. Перавалока

13

155

0,5

0,2-0,3

127

р. Плюскаўка

6

162

1,0

0,1

-

р. Палічна

8

159

1,1

0,2

-

р. Пчолка

13

169

1,4

0,1-0,2

55

р. Рось

4

174

1,4

0,1-0,2

 

р. Рудаўка

14

156

0,8

0,2-0,3

173

р. Сіпурка

11

170

1,5

0,3

-

р. Тачніца

6

158

0,4

0,1

-

р. Тушамлянка

12

162

1,0

0,1

40

р. Хораўка

6

176

2,2

0,2-0,3

 

вдсх. Ляцкае

260,4

-

-

-

-

вдсх. Хмялеўскае

81,4

-

-

-

-

вдсх. Сіпурка

26,6

-

-

-

-

вдсх. Перароўніца

20,1

-

-

-

-

вдсх. Калона

16,9

-

-

-

-

Акрамя пералічаных у табліцы, па тэрыторыі нацыянальнага парку працякаюць драбнейшыя раўчукі і рэчкі, працягласцю да 5 км (Альхоўка, Уюнаўка, Кулеўка, Перароўніца, Калінавец, Мураўка, Цісаўка, Пабойка, Песяць і інш.).

Натуральных азёр няма. Але ў выніку гідрамеліярацыйных прац створана некалькі досыць буйных штучных вадасховішчаў (Ляцкае, Хмялеўскае, Сіпурка, Перароўніца, Калона) і шэраг драбнейшых (12 вадаёмаў плошчай ад 1 да 10 га і 49 вадаёмаў плошчай да 1 га).

Досыць шырокая сетка меліярацыйных каналаў. Гэта асабліва звязана з землямі, што перайшлі ў склад нацыянальнага парку ў апошняе дзесяцігоддзе, дзе ў 50-60-е гады мінулага стагоддзя на землях калгасаў, якія мяжуюць з Белавежскай пушчай, праводзіліся меліярацыйныя працы асушальнага характару. Былі выпрастаны і паглыблены рэчышчы некаторых рэк (Нарэўка, Белая), што выклікала паніжэнне іх узроўня, створаны новыя штучныя вадацёкі, асушаны ўрочышчы Дакудава (130 га), Зубрыца (160 га), Галева Балота (300 га), Цяплухі (300 га), ур. Нікар (1450 га). Усяго плошча асушаных земляў на тэрыторыі пушчы складае 2340 га, а агульная даўжыня гідрамеліярацыйнай сеткі, паводле дадзеных лесаўпарадкавання 2006 года, – 592 км.

Рэжым вадаёмаў нацыянальнага парку характарызуецца інтэнсіўнай вясновай паводкай і ўстойлівай летне-восеньскай і зімовай межанню. Уздым узроўня вады падчас вясновай паводкі звычайна пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка (у раннія вёсны – у другой палове лютага, у познія – у першай дэкадзе красавіка) і працягваецца 7-15 дзён. Максімальны вясновы ўздым вады складае каля 2,0—2,5 м (у асобныя гады 3,0 м). Сярэдняя працягласць паводкі – каля 60-70 дзён.

Летняя межань настае ў першай палове мая. Амаль штогод (1-2 разы ў сезон) яна перарываецца дажджавымі паводкамі. Шматгадовая амплітуда зімовых межаных узроўняў складае 20-40 см.

Устойлівы лёдавы полаг утвараецца ў трэцяй дэкадзе снежня (з адхіленнямі ад гэтага тэрміна да першых чыслаў снежня ці да трэцяй дэкады студзеня). Звычайная таўшчыня лёду складае 35-45 см. Вадаёмы выкрываюцца ў сярэдзіне сакавіка – першай дэкадзе красавіка. Дажджавыя паводкі назіраюцца штогод, а ў дажджлівыя гады да 3-4 раз.

Рачны сцёк залежыць, галоўным чынам, ад колькасці ападкаў, што выпадаюць на працягу перыяда, і выпарэння. Вялікая яго частка даводзіцца на вясновы перыяд.