Геалогія

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйных лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён у адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі — беларускую і польскую.
Больш падрабязна

Па геамарфалагічных прыкметах Пушча адносіцца да вобласці раўнін Перадпалесся (Таўкач і інш., 1996). У межах тэрыторыі Пушчы крышталічны падмурак паніжаецца з поўначы на поўдзень ад 400 да 900 м ад узроўня мора. Сучасны рэльеф сфарміраваўся ў выніку адступлення Маскоўскага ледніка. Тэрыторыя Пушчы мае слабахвалісты рэльеф, утвораны пясчанымі і пясчана-галечными адкладамі. Самая ўзнёслая частка — цэнтральная, на паўднёвым усходзе знаходзіцца Белавежская града. Мінімальная вышыня — 145-148 м над узроўнем мора, максімальная — 202 м (гара Казіная — у раёне Віскулеў).