» У Белавежскай пушчы пройдзе зiмовая анлайн-трансляцыя з птушынай сталоўкi
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

У Белавежскай пушчы пройдзе зiмовая анлайн-трансляцыя з птушынай сталоўкi

10 декабря 2019

З 1 снежня і да канца зімы можна назіраць за птушкамі, якія засталіся на зіму ў нашым старажытным лесе. У Белавежскай пушчы пачалася зiмовая анлайн-трансляцыя з птушынай сталоўкi. 
Выключная для Беларусі магчымасць адбываецца дзякуючы сайту «Птушкі штодня», экааграсядзібе «Вугляны» ў аднайменнай пушчанскай вёсачцы, а таксама Аляксандру Мінічу, сябру грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». 1_frg.jpg
Кожны дзень можна бачыць прадстаўнiкоў арнiтафаўны, якія прылятаюць харчавацца на анлайн-сталоўку, альбо лётаюць каля яе. Каб захапіць і апошні подых восені, сёлета трансляцыя пачалася трошкi раней. У снежнi «гледачоў» зачаруюць зімнія прыродныя пейзажы з-пад ракі Лясная на поўдні Белавежскай пушчы (якiя да таго ж дынамічна змяняюцца). Ну і вядома ж, пушчанскія птушкi, якіх у мінулыя гады налічвалi да 15 відаў. 2_frg.jpg
Ужо паспелі адзначыцца два віды сініц – сівая і вялікая, рэгулярна наведваюцца зелянушкі і палявыя вераб’і. У водных плынях раз-пораз з’яўляюцца лебедзі-шыпуны і шэрая чапля. Блакітнай маланкай пралятае то ўверх, то ўніз па воднай плынi ракi прыгажун-зімародак. Наперадзе зіма, ды новыя віды птушак! Вельмі верагодна, што менавіта вам атрымаецца iх ўбачыць i зафiксаваць падчас зiмовай трансляцыi.

Дапамога птушкам узімку ў нашай краіне мае параўнальна даўнюю традыцыю (не менш за 80 гадоў), а вось назіраць за iмi з дапамогай інтэрнету і гаджэтаў ў Белавежскай пушчы можна толькi тры гады. I з першай зiмы на нашых птушак глядзяць ў 62 краінах свету!
Мяккай зімы нашым пушчанскім птушкам! Прыемнага прагляду!