Па ўжо даўняй добрай традыцыі першая субота лютага - традыцыйна дзень сустрэчы выпускнікоў, і мы запрашаем вас адзначыць гэтае свята ў першаКЛАСных умовах і ўзгадаць выдатныя моманты школьнага і студэнцкага жыцця!
Мы прапануем правесці гэтую сустрэчу ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча», дзе вам прапануецца раскошны рэстаран з рознымі тэматычнымі заламі, некалькі ўтульных кафэ, а таксама гістарычнае месца – дом графа Тышкевіча на поўначы нацыянальнага парку (Свіслацкая пушча). Мы падбярэм для вас найбольш прыдатную залу, складзем святочнае меню і згатуем смачнейшыя стравы з нашай кухні. А пасля працяглай доўгачаканай вячэры з аднакласнікамі мы прапануем сапраўдную рамантыку школьных гадоў – сустрэць світанак ў Белавежскай пушчы! Зімовы, але вельмі цёплы. Толькі ў нас маюцца гатэльныя нумары для размяшчэння ўсіх жадаючых!
Мы арганізуем для вас:
Дыскатэку і жывую музыку
Банкетнае меню (арганізатару банкета на пятнаццаць i больш асоб 1-3 ЛЮТАГА ЗНІЖКІ Ў ПАМЕРЫ 100%)
Пражыванне выпускнікоў у гасцініцах Белавежскай пушчы 1-3 ЛЮТАГА СА ЗНІЖКАЙ 15%
БЯСПЛАТНАЕ НАВЕДВАННЕ басейна, вальераў з дзікімі жывёламі для асоб, размясціўшыхся у нашых гасцініцах
Вам засталося толькі сабраць усіх сваіх аднакласнікаў або аднагрупнікаў і забраніраваць залу ў нашых адміністратараў па нумары +375 1631 56 398.
Каб вярнуцца хаця б на адзін вечар у далёкае дзяцінства і школьнае юнацтва, паспець пра ўсё распытаць і даведацца, правесці час так, каб запомніць гэты вечар на доўгія гады, варта абмеркаваць кожную дэталь. Сам на сам ўсё спланаваць і арганізаваць складана, таму лепшы варыянт – гэта правядзенне яркага вечара ў кафэ або рэстаране Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Усе пытанні па арганізацыі ўрачыстасці возьмуць на сябе адміністрацыя і абслугоўваючы персанал установы, скласці банкетнае меню дапамогуць адукаваныя спецыялісты.
Чакаем ўсіх выпускнікоў у Белавежскай пушчы!!!