Гандлёвы аддзел:
Т/ф +375 (1631) 59 1 80
Лес — магутны прыродны фактар, які ўплывае на шматлікія працэсы, што праходзяць на зямной паверхні. У адрозненне ад іншых прыродных рэсурсаў, такіх, як нафта, вугаль, руды і т. п., запасы якіх рана ці позна могуць быць вычарпаны, лес адносіцца да узнаўляльных рэсурсаў. Лясная гаспадарка прадугледжвае пашыранае ўзнаўленне лесу, заснаванае на павелічэнні аб'ёму драўніны, паляпшэнні яе якасці, удасканаленні прыёмаў лесаводства.
Драўніна была адным з галоўных фактараў развіцця цывілізацыі і нават у нашы дні застаецца адным з найважных для чалавека відаў сыравіны, без якой не маглі б абыйсціся шматлікія галіны прамысловасці.
Драўніна – адзін з найстаражытных вядомых чалавецтву будаўнічых матэрыялаў, які заўсёды быў і застанецца папулярным у будаўніцтве і ўпрыгожванні інтэр'еру.
Асаблівасці дрэваапрацоўкі – у яе шматвяковых традыцыях, сталай арыентацыі на пэўныя запатрабаванні чалавека, эвалюцыйным развіцці прыёмаў працы, паступовым абнаўленні і пашырэнні пераліку прадукцыі, прагрэсіруючым павелічэнні таварнасці вытворчасці.
На тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» ажыццяўляюць сваю дзейнасць 2 цэхі перапрацоўкі драўніны. Лесапрадукцыя для цэхаў нарыхтоўваецца ў ЛПГ «Шарашэва» і гаспадарчай зоне Нацыянальнага парку. У ЦПД Шарашэва размешчана лінія па перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны. Выпусканая прадукцыя – тарная нарыхтоўка на экспарт; неабразны піламатэрыял, штыкетнік аполкавы, аполак, пілавінне рэалізоўваюцца на ўнутраным рынку, а таксама функцыянуюць печы па вытворчасці драўнянага вугля на экспарт і ўнутраны рынак.
ЦПД Камянюкі вырабляе палётныя і тарныя нарыхтоўкі, паддоны, колатыя дровы на экспарт.
А таксама ЦПД выпускае наступныя віды прадукцыі:
Струганы паганаж (дошка падлогі, блок-хаус, вагонка, плінтус, налічнік і інш.)
Піламатэрыялы абразныя і не абразныя, брусок.