Навуковы аддзел вядзе сваю гісторыю з моманту арганізацыі Беларускага дзяржаўнага запаведніка «Белавежская пушча»ў 1939 годзе. Дзякуючы імкненню навукоўцаў дэталёва фіксаваць усё, што адбывалася, яго гісторыя можа быць напісана найболей падрабязна, адлюстроўваючы этапы станаўлення і развіцця ўсёй установы.
Да навуковай працы запаведнік прыступіў у маі 1940 года. Да даследаванняў былі запрошаны вядучыя навуковыя працаўнікі Беларускага лесатэхнічнага інстытута і Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі. Велізарную дапамогу аказалі і накіраваныя Прэзідыумам Акадэміі навук СССР улетку 1940 года вядомыя навукоўцы, якія дапамагалі станаўленню навуковых даследаванняў.
Да пачатку 1941 года ў запаведніку сфарміраваўся невялікі навуковы калектыў, здольны вырашаць навуковыя і практычныя задачы. Але даследаванні, якія нарэшце развярнуліся, былі перапынены вайной, што пачалася раптам і падчас якой загінулі як некаторыя выканаўцы тэм, так і сам дырэктар запаведніка П.П. Сямашка.
Пасля вайны навуковая праца ў пушчы аднавілася практычна адразу пасля яе вызвалення ад нямецкіх захопнікаў. У 1945 годзе тут ужо працавалі экспедыцыі шэрагу ўстаноў, накіраваных АН СССР.
Стаў фарміравацца і навуковы аддзел у Белавежскай пушчы. І хоць штат запаведніка да пачатку 1946 года складаўся ўсяго з аднаго навуковага супрацоўніка (В.Г. Прохарава, батаніка), да канца года былі прыняты яшчэ два – заолаг В.Ф. Гаўрын і батанік В.М. Мікалаева. Але амаль да 60-х гадоў пераважалі працы, якія насілі экспедыцыйны характар, якія выконваліся, галоўным чынам, камандзіраванымі ў пушчу навукоўцамі з розных гарадоў Савецкага Саюза.
Да 1950 года колькасць навуковых супрацоўнікаў у запаведніку дасягнула сямі чалавек. Стала праводзіцца планамерная навукова-даследчая праца па вывучэнні яго флоры і фауны, якая не спыняецца і дагэтуль. Найболей важная тэма даследаванняў была звязана з распрацоўкай навуковых асноў гадоўлі зуброў ва ўмовах вольнага ўтрымання. Гэтую працу праводзіў непасрэдна сам дырэктар запаведніка С.С. Данаўраў. Але найболей глыбока пытанні рэаккліматызацыі зуброў сталі распрацоўвацца з прыходам у навуковы аддзел Л.Н. Корачкінай, якая стала заснавальніцай гадоўлі зуброў ва ўмовах вольнага ўтрымання.
У 1948 г. была адкрыта метэастанцыя ў в. Камянюкі. Пачалося рэгулярнае вядзенне «Летапісу прыроды», у якім фіксаваліся ўсё змены ў флоры і фауне, клімаце, стане прыроднага асяроддзя, феналагічныя з'явы і мн.інш.
У пяцідзесятыя гады найболей важныя даследаванні вялі В.Ф. Гаўрын, А.П. Крапіўны, А.Н. Курскоў, Н.Ф. Крутагорскі, Б.З. Галадушка, Р.С. Булыгіна, А.П. Уцянкова, Б.М. Зяфіраў.
Але асабліва інтэнсіўна навуковыя даследаванні сталі развівацца з прыходам на пост дырэктара В.С. Раманава, хоць у гэты перыяд запаведнік і быў ператвораны ў Дзяржаўную запаведна-паляўнічую гаспадарку (ДЗПГ). Пад відам неабходнасці арганізацыі паляванняў для генеральных сакратароў, якія абралі пушчу месцам сваіх паляванняў, змаглі атрымаць грошы і на навуковыя даследаванні. Быў пакладзены пачатак выпуску навуковых прац ДЗПГ, у друку з'явіліся шматлікія навуковыя публікацыі супрацоўнікаў.
Дырэктара Раманава пасля змяніў навуковец-лесавод В.П. Раманоўскі. Яго намеснікам па навуцы быў С.Б. Качаноўскі, які змяніў пасля Раманоўскага на пасту дырэктара. Гэты тандэм двух навукоўцаў апынуўся вельмі плённым. Навуковы аддзел пад кіраўніцтвам С.Б. Качаноўскага не проста добра праводзіў даследаванні, але і штогод пашыраў іх. Паколькі ў 1957 г., пры рэарганізацыі запаведніка ў запаведна-паляўнічую гаспадарку, навуковы аддзел быў выключаны з ліку даследчых устаноў, прыйшлося прыкласці нямала намаганняў па вяртанні гэтага статусу. Гэта адбылося ў 1969 годзе згодна з распараджэннем Дзяржкамітэта Саўміна СССР па навуцы і тэхніцы (пратакол № 47 ад 14 жніўня 1969 года) і рашэннем Рады Міністраў БССР (пратакол № 1022р ад 8 кастрычніка 1969 года).
У кароткі тэрмін навуковы аддзел ператварыўся ў магутную навуковую ўстанову. У ім працавала ўжо больш за пяцьдзясят чалавек, у тым ліку 37 навуковых супрацоўнікаў. Былі створаны тры даследчыя лабараторыі – «Экалогіі дзікіх жывёл» пад кіраўніцтвам Л.Н. Корачкінай, «Лесазнаўства» пад кіраўніцтвам В.Н. Талкача і «Абароны раслін» пад кіраўніцтвам С.Б. Качаноўскага. На базе навуковага аддзела планавалася стварэнне Інстытута біягеацэналогіі і экалогіі з 10 навуковымі лабараторыямі і штатам навуковых супрацоўнікаў каля 200 чалавек, якое, на жаль, так і не было рэалізавана.
Быў праведзены шэраг міжнародных, усесаюзных і рэгіянальных нарад і канферэнцый, выкананы велізарны аб'ём навукова-даследчых і прыродаахоўных работ. Паводле матэрыялаў даследаванняў стаў выдавацца зборнік навуковых прац «Белавежская пушча. Даследаванні», былі выпушчаны некалькі манаграфій, выдадзена больш дваццаці навукова-папулярных кніг, брашур і буклетаў, апублікавана звыш ста навуковых прац у саюзных і рэспубліканскіх выданнях, падрыхтаваны высокакваліфікаваныя кадры.
У цэлым жа, за час існавання ДЗПГ супрацоўнікі навуковага аддзела, апроч згаданага зборніка, выпусцілі шэраг манаграфій, у тым ліку «Асяродкавая гнілата асіны» С.Б. Качаноўскага, «Капытныя Белавежскай пушчы» Т.Б. Саблінай, «Флора Белавежскай пушчы» В.М. Ніалаевай і Б.М. Зяфірава, калектыўную манаграфію «Белавежская пушча», «Анатаваны бібліяграфічны паказальнік айчыннай літаратуры», які ахоплівае перыяд з 1835 па 1983 годы, матэрыялы трох савецка-польскіх канферэнцый па гадоўлі зуброў і інш.
З навукова-папулярных выданняў варта адзначыць «Мінулае і сучаснае Белавежскай пушчы» Б.В. Кестара і С.В. Шастака, «Рукакрылыя паляўнічыя» А.Н. Курскова, «Нататкі натураліста» С.В. Шастака. Вялікім поспехам карысталася навукова-папулярная серыя, якая складалася з сямі кампактных кніжачак: «Музей прыроды» С.Б. Качаноўскага і В.А. Дацкевіча,«Гісторыя. Зубры» С.Б. Качаноўскага і Л.Н. Корачкінай, «Звяры» В.А. Дацкевіча, «Птушкі» В.А. Дацкевіча, «Насякомыя» Н.Г. Дзячэнка, «Лясы» А.З. Стралкова, «Грыбы» П.К. Міхалевіча.
Да 1980 года ў гербарыі навуковага аддзела захоўвалася ўжо каля 7 тысяч гербарных лістоў, якія налічвалі 844 віда кветкавых і вышэйшых споравых раслін, 140 відаў імхоў і лішайнікаў, 160 відаў інтрадукаваных дрэў і хмызнякоў.
У перыяд уваходжання пушчы ў сістэму запаведна-паляўнічых гаспадарак, а пасля ў нацыянальныя паркі, у навуковым аддзеле пушчы, акрамя названых вышэй вядучых спецыялістаў, досыць працяглы час працавалі Л.Н. Корачкіна, В.М. Мікалаева, Е.А. Рамлаў, Б.В. Кестар, Н.С. Смірноў, О.М. Грушэўская. В.А. Дацкевіч, Л.Е. Дворак, А.В. Падутава, Г.М. Маліноўская, Я.С. Русаноаў, Д.В. Владышэўскі, В.М. Папенка, В. А. Пянькевіч, А.А. Пянькевіч, Ю.П. Кочка, Ф.П. Кочка, П.К. Міхалевіч, Л.В. Кірста, В.Н. Талкач, Н.Г. Дзячэнка, В.В. Татарынаў, А.З. Стралкоў, С.В. Шастак, П.Ф. Хімін, П.Г. Козла, А.Н. Буневіч, В.П. Астапук, В.В. Семакоў, А.В. Дзянгубенка і іншыя супрацоўнікі.
У 1991 годзе Дзяржаўная запаведна-паляўнічая гаспадарка была ператворана ў Дзяржаўны нацыянальны парк «Белавежская пушча». Але ў сувязі з агульным крызісам у краіне ў гэты перыяд, навуковы аддзел практычна не папаўняўся кадрамі. Хапала толькі сіл для вядзення асноўных кірункаў даследаванняў, без якіх навуковая дзейнасць губляла сваё значэнне. Гэта былі працы па захаванні і множанні папуляцыі зубра, вывучэнні дынамічных працэсаў у лясных дрэвастоях і прычын, якія прама ці ўскосна ўплываюць на іх скіраванасць, а таксама асобных чырвонакніжных аб'ектаў. Узначальвалі навуковы аддзел у пачатку перыяду станаўлення нацыянальнага парку спачатку В.Н. Талкач, а затым В.В. Семакоў.
У 2000-х гадах у навуковы аддзел прыйшоў шэраг маладых спецыялІстаў, што ўсяляе надзеі на далейшае яго развіццё. Як працяг ранейшых традыцый, ізноў стаў выдавацца зборнік навуковых прац «Белавежская пушча. Даследаванні». Праведзены шэраг Міжнародных канферэнцый, у тым ліку чатыры Міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі «Экалога-эканамічны механізм захавання біяразнастайнасці асабліва ахоўных прыродных тэрыторый», канферэнцыя, прысвечаная ўсталяванню пачатку ўводзін першых элементаў запаведнага рэжыму на тэрыторыі Белавежскай пушчы і інш., па выніках якіх апублікаваны матэрыялы і тэзІсы. Супрацоўнікі Белавежскай пушчы (А.Н. Буневіч) прынялі ўдзел у падрыхтоўцы калектыўнай манаграфіі «Экалагічныя і ветэрынарныя аспекты зуброў у Беларусі», а таксама манаграфіі «Зубр у Беларусі» (П.Г.Козла, А.Н. Буневіч). Разам з геабатанІчнай станцыяй Варшаўскага ўніверсітэта (Польшча) выдадзены «Atlas of alien woody species of Bialowieza Primeval Forest», у якім расказваецца пра распаўсюджване драўняных інтрадуцэнтаў на тэрыторыі Белавежскай пушчы (Adamowski W., Dvorak L., Romanjuk I.).
Для забеспячэння інфармацыйнай падтрымкі турыстычнай дзейнасці праводзіцца вялікая праца па выдавецтву навукова-папулярнай літаратуры, кніг, брашур, даведнікаў, буклетаў, каляндароў, мастматэрыялаў і інш. Апублікаваны навукова-папулярныя кнігі В.В. Семакова «Белавежская пушча. 1902-2002», Л.Н. Корачкінай «Зубр Белавежскай пушчы», В.В. Семакова і Н.Д. Чаркаса «Белавежская пушча: старонкі гісторыі», брашуры «Маёнтак беларускага Дзеда Мароза», «Уладар Белавежскай пушчы», «Запаведныя месцы: Белавежская пушча» і шэраг іншых.
Па выніках конкурсу, прысвечанага 85-годдзю заснавання Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, навуковыя даследаванні д.б.н. Буневіча А.Н. узнагароджаны прэміяй 2013 года за цыкл прац «Зубр у Беларусі: адраджэнне і перспектывы».
Спецыфіка прыроднага комплексу пушчы і ўласцівыя толькі ёй праблемы запатрабавалі інавацыйнага падыходу да абгрунтавання кіравання гэтай унікальнай тэрыторыяй. У выніку калектыўнай працы навукоўцаў у 2008 годзе быў створаны План кіравання для нацыянальнага парку. У 2015 годзе з улікам адзнакі існай сітуацыі, аналізу выканання мерапрыемстваў папярэдняга перыяду і прапаноў грамадскасці, распрацаваны мерапрыемствы дырэктыўнай часткі Плану кіравання на 2016-2020 гады.
Вялікі аб'ём прац выконваецца навуковым аддзелам для падтрымання міжнароднага іміджу Белавежскай пушчы. У 2012 годзе забяспечана правядзенне міжнароднай экспертызы нацыянальнага парку ў межах аднаўлення Дыплома Рады Еўропы для ахоўных тэрыторый, у выніку чаго Камітэт міністраў Рады Еўропы падоўжыў дзеянне Дыплома на 5 гадоў (да 2018 года). У 2013 годзе Нацыянальны парк «Белавежская пушча» стаў партнёрам Еўрапейскай сеткі PAN Parks і быУ узнагароджаны «Дыпломам Дзікіх тэрыторый» (Wilderness Diploma). Сумесна з калегамі з польскага боку Белавежскай пушчы праведзена працэдура падачы намінацыйнага дасье для Аб'екта Сусветнай Спадчыны ЮНЭСКА па новых крытэрыях. З 2014 года Белавежская пушча па абодва бакі мяжы з'яўляецца трансмежным Аб'ектам Сусветнай Спадчыны пад агульнай назвай "Bialowieza Forest". Вядзецца праца па адаптацыі статусу Біясфернага рэзервату "Белавежская пушча" да нацыянальнага заканадаўства.
Рэалізуецца шэраг навукова-даследчых тэм, арыентаваных на падтрымку запаведнасці ў межах міжнароднага праекта "Прыродаахоўная праграма для Белавежскай пушчы" паводле Мемарандума пра супрацоўніцтва з Франкфурцкім заалагічным грамадствам і ОО "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
На 2016-2020 гг., запланаваны даследаванні па тэме «Навуковае забеспячэнне прыродаахоўнай дзейнасці і ўстойлівага кіравання рэсурсамі Белавежскай пушчы», якая ўключае наступныя кірункі:
Паказаныя кірункі даследаванняў адпавядаюць мэтавым задачам дзяржаўнай прыродаахоўнай установы па захаванні ўнікальных прыродных комплексаў, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, устойлівага кіравання і выкарыстання ў прыродаахоўных экалога-асветніцкіх рэкрэацыйных і іншых мэтах. Правядзенне назіранняў за станам папуляцыі рэдкіх і фонавых відаў у рэжыме маніторынгу, вывучэнне асаблівасцяў дынамічных працэсаў у лясных экасістэмах, усталяванне заканамернасцяў функцыянавання кампанентаў прыроднага асяроддзя з'яўляецца асновай для адэкватнага кіравання прыродна-тэрытарыяльным комплексам на аснове рэкамендацый па аптымізацыі аховы і выкарыстанні прыроднага патэнцыялу Белавежскай пушчы. Даследаванні выконваюцца ў межах падзадання «Навуковае забеспячэнне прыродаахоўнай дзейнасці і ўстойлівага кіравання рэсурсамі Белавежскай пушчы» задання 2.22 Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Прыродакарыстанне і экалогія» на 2016-2020 гг. Навуковыя даследаванні ўстановы з'яўляюцца неад'емнай часткай ведаў у вобласці фундаментальных біялагічных навук пра нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь і Сусветнай спадчыне ЮНЭСКА – Белавежскай пушчы. Крыніцамі фінансавання дзейнасці ўстановы з'яўляюцца як рэспубліканскі бюджэт, так і прыцягнутыя сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці. У міжнародным аспекце навуковыя даследаванні арыентаваны на выкананне ўмоў і рэкамендацый па падаўжэнні Еўрапейскага Дыплома, а таксама патрабаванняў па кіраванні трансмежным (Беларусь-Польшча) Аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА «Белавежская пушча».
У практычным аспекце навуковыя даследаванні будуць таксама арыентаваны:
Навуковыя сувязі на аснове дамоў аб супрацоўніцтве падтрымліваюцца з Нацыянальнай акадэміяй навук РБ, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам, Брэсцкім тэхнічным універсітэтам, Палескім аграрна-экалагічным інстытутам, Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам лесу, а таксама даследчымі інстытутамі, размешчанымі на польскім баку Белавежскай пушчы: Інстытут біялогіі млекакормячых Польскай Акадэміі навук, Інстытут даследавання натуральных лясоў, Батанічная станцыя Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама Белавежскім Нацыянальным паркам (Рэспубліка Польшча), Нацыянальным паркам «Даліна Ніжняга Одара» (Германія) і іншымі прыродаахоўнымі ўстановамі.
СТРУКТУРА АДДЗЕЛА:
№ |
П. І. І. |
Займаемая пасада |
Спецыялізацыя |
1 |
Буневіч Аляксей Мікалаевіч |
Вядучы навуковы супрацоўнік, к.б.н. |
тэрыёлаг |
2 |
Бярнацкі Дзмітрый Іванавіч |
Начальнiк навуковага аддзелу |
лесавод |
3 |
Бубенька Андрэй Мікалаевіч |
навуковы супрацоўнік |
энтамолаг |
4 |
Краўчук Вячаслаў Рыгоравіч |
Старэйшы навуковы супрацоўнік |
лесавод |
5 |
Краўчук Валянціна Вячаславаўна |
навуковы супрацоўнік |
батанік |
6 |
Кузьміцкі Антон Мікалаевіч |
навуковы супрацоўнік |
арнітолаг |
7 |
Гарустовіч Кацярына Алаксандраўна |
Малодшы навуковы супрацоўнік |
тэрыёлаг |
8 |
Кіпень Таццяна Уладзіміраўна |
Малодшы навуковы супрацоўнік |
батанік |
9 |
Кароця Сяргей Анатольевіч |
Навуковы супрацоўнік |
тэрыёлаг |
10 |
Самусенка Уладзiслаў Андрэевiч |
лабарант 1 кат |
|
11 |
Якубоўскі Мікіта Геннадзевіч |
Малодшы навуковы супрацоўнік |
турыстыка |
12 |
Арнольбік Валянціна Мікалаеўна |
лабарант |
|
13 |
Бярнацкая Алена Рыгораўна |
лабарант 1 кат | |
14 | Купрыянюк Аляксандр Валеревiч |
Малодшы навуковы супрацоўнік |
|
15 |
Мышленiк Дзмiтрый Сяргеевix |
кiроўца |
|
16 |
Пракапчук Вадзім Васіллевіч |
лабарант |
|
17 |
Каплінскі Уладзімір Міхайлавіч |
Малодшы навуковы супрацоўнік |
гiдралогiя |