» Прыгожы, шляхетны, але рэдкі. Шукаем жука-аленя разам!
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

Прыгожы, шляхетны, але рэдкі. Шукаем жука-аленя разам!

24 июня 2019

Ёсць у беларускіх краях выгляды, што складана паверыць у іх існаванне ў нашых лясах. А часцяком іх можна ўбачыцьпроста на дрэве, што расце ў двары, паведамляе сайт ptushki.org.

Да такіх выглядаў ставіцца жук-алень (бел. – рагач). Гэта самы буйны жук нашай краіны і ўсёй Еўропы – часцяком памерсамцоў дасягае 8 см. Ён мае трапічнае аблічча: на галаве ў яго вялікія разгалінаваныя «рогі» – мандыбулы, што з'яўляюцца моцна разрослымі верхнімі сківіцамі. Самкі ўдвая менш самцоў, бо сківіцы ў іх звычайных памераў (у выпадкунястачы корму самцы драбнеюць амаль да памераў самак, а іх мандыбулы моцна станчаюцца і кароцяцца).

Харызматычны выгляд жука-аленя дазваляе кожнаму чалавеку вызначыць яго з першага позірку.

Лічынкі вусяка развіваюцца ад 3 да 6 гадоў, сілкуючыся ўсе гэтыя гады мёртвай раскладальнай драўнінай (пераважнабуйныя дубовыя пні). Лёт жукоў адбываецца ў траўні-ліпені. Іх арыгінальны вертыкальны лёт пэўна зверне на сябе вашуўвагу.

У Беларусі жук-алень жыве пераважна на Палессі, хоць асобныя ізаляваныя папуляцыі могуць даходзіць і да цэнтральнайБеларусі. У некаторых месцах ён нярэдка суседнічае з чалавекам. Прыкладам, яго можна сустрэць нават у такім буйнымгорадзе, як Мазыр.

Жук-алень занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама з'яўляецца падахоўным выглядам на міжнароднымроўні, улучаны ў Чырвоныя кнігі многіх краін Еўропы. Міжнародны ахоўны статус жука паводле МЗАП – выгляд, блізкі даўразлівага становішча (NT).

Наяўнасць жука-аленя ў Белавежскай пушчы – адна з самых вялікіх навуковых загадак і містыфікацый першабытнага лесу. Нягледзячы на неаднаразовыя вусныя сведчанні пра знаходкі гэтага жука ў Белавежскай пушчы, інфармацыя пра якіхперавандравала ў шэраг навукова-папулярных публікацый і нават некаторыя выданні Чырвонай кнігі нашай краіны, дагэтуль няма ніводнага калекцыйнага асобніка дадзенага выгляду менавіта з Белавежскай пушчы з указаннем даты імесца яго злову. Такім чынам, пасяленне жука-аленя менавіта ў Белавежскай пушчы няможна лічыць даказаным.

Прычынай магчымай нябытнасці жука-аленя ў Белавежскай пушчы з'яўляецца тое, што ў гістарычны перыяд гэтатэрыторыя ад палескіх дуброў была адлучана шырокай палосай адкрытых нізінных балотаў, якая з'яўлялася натуральнымэкалагічным бар'ерам для шырання выгляду ў паўночна-заходнім кірунку. Як бы там ні было, кожная знаходка жука-аленяў Белавежскай пушчы будзе ўяўляць вылучную навуковую каштоўнасць!

Асноўнай прычынай усё меншай колькасці жукоў-аленяў у Беларусі з'яўляецца высечка старавекавых шырокалісцевыхлясоў, асабліва дуброў, а таксама такія метады вядзення лясной гаспадаркі, як прыбіранне загрувашчанасці і розныясячэнні сыходу, калі падаляюцца сухастойныя дрэвы і валеж. Аднак гэта можна спыніць у месцах, дзе ўсё яшчэсустракаецца жук, перадаўшы гэтыя пляцоўкі пад ахову

У звязку з тым, што адмысловых даследаванні пра шыранне жука-аленя на тэрыторыі Беларусі не праводзілася, у рамкахМемарыяльнай праграмы падтрымкі маладых даследнікаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010) праводзіцца кампанія па выпраўленні дадзенай сітуацыі. Гэта дазволіць захаваць існыя месцы рассялення жука-аленя ў Беларусі. Для максімальнага ахопу тэрыторыі вельмі важная ваша дапамога!

Калі вы сустрэлі жука-аленя ў лёску, або заўважылі яго ў вашым населеным пункце, падзяліцеся гэтай інфармацыяй паэлектроннай пошце iryna.raiskaya@gmail.com ці па тэлефоне +375(29) 7612035 (Ірына Райская). 

Калі вы сустрэлі жука-аленя ў Белавежскай пушчы ці яе населеным пункце, абавязкова зрабіце ФОТА ЖУКА-АЛЕНЯ іпаведаміце пра знаходку ў навуковы аддзел Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» па тэлефоне +375(1631)56396 ціна пошту npbpby@mail.ru.

Захаваем прыгажосць беларускай прыроды разам!