» Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы

24 мая 2018

22 мая спецыяльна да Міжнароднага дня біяразнастайнасці ў Белавежскую пушчу запрасілі эксперта сусветнага ўзроўню доктара Крыстафа Зоклера. Сустрэча адбылася ў Эколага-асветніцкім цэнтры нацыянальнага парку.

Падчас лекцыі абмеркавалі найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці, заснаваныя на разуменні пралётных шляхоў, захаванне водна-балотных угоддзяў ва Ўсходняй Еўропе і куліка-лопатня (Calidris pygmeus) які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Лекцію маглі наведаць усе жадаючыя.

Доктар Крыстаф Зоклер вядзе сваю дзейнасць у галіне захавання прыроды ў Польшчы, Германіі, Расіі, а таксама М’янме і Паўднёва-Усходняй Азіі. Яго спецыялізацыя – водна-балотныя ўгоддзі і захаванне мігруючых птушак на пралётных шляхах. Сумесна з арганізацыяй “Захаванне арктычнай флоры і фауны” ён распрацаваў Праграму цыркумпалярнага маніторынгу разнастайнасці. Яго больш чым 30-гадовы вопыт ўключае работу з Сусветным цэнтрам аховы прыроды (WWF), працу ва ўніверсітэце Брэмена і ўдзел у праграме ААН па ахове навакольнага асяроддзя з Сусветным цэнтрам маніторынгу аховы прыроды (UNEP-WCMC) у Кембрыджы. З 2003 года Крыстоф Зоклер з’яўляецца арганізатарам уласнай кансалтынгавай кампаніі ArcCona. Аўтар больш за 100 навуковых публікацый па пытаннях захавання водна-балотных угоддзяў.

Акрамя таго, для вучняў Камянюцкай школы з нагоды Міжнароднага дня біяразнастайнасці напярэдадні прайшлі майстар-класы па арыгамі. Каардынатар прыродаахоўнага праекта Віктар Фянчук вучыў дзяцей складаць з паперы фігуркі жывёл і раслін Белавежскай пушчы.

Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы
Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы
Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы
Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы
Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы
Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы
Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы
Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы
Найноўшыя падыходы ў захаванні біяразнастайнасці абмеркавалі ў Белавежскай пушчы

Мерапрыемствы прайшлі ў рамках Праграмы ў падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы, арганізаванай ГПУ “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” сумесна з АПБ і Франкфурцкім заалагічным таварыствам (Германія).